Звычайны ляляк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Звычайны ляляк
Caprimulgus europaeus 1200x855.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Разьдзел Эўмэтазоі
Тып Хордавыя
Атрад Лялякападобныя
Сямейства Сапраўдныя лялякі
Род Лялякі
Від Звычайны ляляк
Бінамінальная намэнклятура
Caprimulgus europaeus
Арэал
Caprimulgus europaeus distr.png
Арэал

Звычайны ляляк (Caprimulgus europaeus) — птушка сямейства Сапраўдныя лялякі, роду Лялякі. Распаўсюджаны ў Эўразіі і ў паўночна-заходняй Афрыцы. На Беларусі сустракаецца на ўсёй тэрыторыі.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памерамі з дразда, адрозьніваецца неяркім шэравата-бурым апярэньнем, якое добра хавае птушку на фоне кары ці лясной коўдры. Як і іншыя віды сямейства, мае вялікія вочы, кароткі клюў зь вельмі вялікім разрэзам рта і кароткія ногі, якія не вельмі падыходзяць для перамяшчэньня па зямлі і для абхоплівання галін дрэваў. Насяляе светлыя сасновыя бары, вырубкі, просекі, пустэчы. Харчуецца вусякамі, на якіх палюе зь лёту.

Гняздо[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ямка без высьцілкі пад прыкрыцьцем расьліннасьці.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Птушкі Еўропы. Палявы вызначальнік. Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с., іл.