Звычаёвае права
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Звычаёвае права - сукупнасьць гістарычна выпрацаваных і прынятых грамадзтвам няпісаных нормаў, правілаў паводзінаў і ўзаемаадносінаў людзей у розных галінах вытворчага, грамадзскага й сямейнага жыцьця. Яно выступае як адна з формаў грамадзскай сьвядомасьці, фарміравалася на падвалінах звычаяў, якія існавалі ў дадзяржаўным грамадзтве.
Звычаёваму праву садзейнічаў бясспрэчны аўтарытэт грамадзскай думкі, якая ў шматлікіх выпадках мела прэвентыўны характар, а таксама адчуваньне чалавекам сваёй залежнасьці ад калектыву.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |