Звязда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зьвязда
Тып штодзённая
Фармат A2, A3
Уладальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўны рэдактар Алесь Карлюкевіч
Заснаваная 27 ліпеня 1917 (97 гадоў таму)
Палітыка урадавая
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а
Наклад 102,8 тыс. (ІІ.1991)
81,1 тыс. (І.1992)
207 тыс. (І.1993)
173 тыс. (І.1994)
177,7 тыс. (І.1995)
113,3 тыс. (І.1996))
33,3 тыс. (I.2011)
26,1 тыс. (І.2013)
ISSN 1990-763x
Афіцыйны сайт www.zviazda.by

«Зьвязда» («Звязда») — штодзённая дзяржаўная беларуская газэта. Штогод выдаецца 250 нумароў. Застаецца адзіным цалкам беларускамоўным дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі. Падпісны індэкс на «Белпошце» — 63850.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы нумар выдаў 27 ліпеня (стары стыль; 9 жніўня) 1917 году ў Менску на расейскай мове Менскі камітэт бальшавікоў Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі(en). Стваральнікамі і першымі рэдактарамі былі Вільгельм Кнорыньш, Карл Ландар(be), Аляксандар Мясьнікян, В. В. Фамін і Міхаіл Фрунзэ(en). Двойчы зачынялася Часовым урадам(en) Расейскай рэспублікі, але выходзіла пад іншымі назвамі: з 15 (28) верасьня па 6 (19) кастрычніка як «Молот»; з 8 (21) кастрычніка па 29 кастрычніка (11 лістапада) як «Буревестник» выдавалася Паўночна-Заходнім абласным камітэтам РСДРП(б). Затым пад першапачатковай назвай.

Праз акупацыю Беларусі немцамі ў першую сусьветную вайну зь лютага 1918-га выдавалася ў Смаленску як газэта Паўночна-Заходняга абласнога і Смаленскага губэрнскага камітэтаў Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў). Са сьнежня зноў у Менску. З пачатку сакавіка 1919-га — орган Цэнтральнага камітэту (ЦК) Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Летувы і Беларусі, 1-19 красавіка выходзіла ў Вільні, з 1 траўня да 8 жніўня — зноў у Менску. У час савецка-польскай вайны праз польскую акупацыю з восені выдавалася ў Смаленску, як штотыднёвік, з 8 жніўня 1920-га — у Менску. З 1925-га друкавалася на беларускай і расейскай мовах, са жніўня 1927 — на беларускай мове і з таго часу зьяўляецца найбуйнейшым беларускамоўным выданьнем у краіне. У 1920-30-я гады асвятляла калектывізацыю ды індустрыялізацыю. У 1930-я гады вінаваціла беларускую інтэлегенцыю(be) ў контрарэвалюцыйнасьці(en) і нацыянал-дэмакратызме.

Падчас Другой сусьветнай вайны выходзіла ў Менску, потым у Магілёве і Гомелі (да 13 жніўня 1941 г.). У траўні — верасьні 1942-га Менскі падпольны камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) нелегальна выдаў 4 нумары (рэдактары: Уладзімер Амельянюк — №1, У. К. Нікіфараў — №2-4). З 27 студзеня 1943-га да 1 ліпеня 1944-га выдавалася ЦК КП(б)Б і Менскім абласным камітэтам КП(б)Б у партызанскіх зонах на Меншчыне, выйшлі 93 нумары (у студзені 1943-га — лютым 1944-га рэдактар Міхаіл Барашкаў(be)). З 10 ліпеня 1944-га выдаецца ў Менску, да 1991 орган ЦК КПБ, Вярхоўнага Савету і Савету міністраў БССР.

16 чэрвеня 2005 г. у гонар газэты ў Менску назвалі праспэкт. На 18 траўня 2012 г. існавала 10 помнікаў, прысьвечаных газэце[1]. На 9 жніўня зьяўлялася адзінай у Беларусі беларускамоўнай штодзённай газэтай[2], як і найбуйнейшым беларускамоўным выданьнем[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кацярына Шыбко. Сёньня 70 гадоў спаўняецца першаму падпольнаму выпуску «Зьвязды» // Белтэлерадыёкампанія, 18 траўня 2012 г. Праверана 26 сакавіка 2013 г.
  2. ^ Сёньня газэта «Зьвязда» сьвяткуе юбілей // Белтэлерадыёкампанія, 9 жніўня 2012 г. Праверана 26 сакавіка 2013 г.
  3. ^ Сяргей Курыла. «Зьвязьдзе» - 95 гадоў // Белтэлерадыёкампанія, 9 жніўня 2012 г. Праверана 26 сакавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]