Згубленыя (сэзон 2)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Згубленыя (сэзон 2)
Lost Season 2
Lost season 2.jpg
На экранах 21 верасьня 200524 траўня 2006
Краіна ЗША
Тэлеканал ABC
Папярэдні Згубленыя (сэзон 1)
Наступны Згубленыя (сэзон 3)
Профіль на IMDb

Другі сэзон сэрыялу «Згубленыя» распачаўся ў ЗША і Канадзе 21 верасьня 2005 і скончыўся 24 траўня 2006 году. Ён працягвае распавядаць пра лёс больш чым 40 пасажыраў самалёту, якія цудам засталіся жывыя пасьля катастрофы рэйсу 815 Oceanic Airlines на невядомай высьпе ў Ціхім акіяне[1]. Прадусары абвесьцілі, што калі першы сэзон быў прысьвечаны героям, дык другі — навукова-дасьледчай станцыі DHARMA Initiative, якую згубленыя называюць «бункер»[2].

Другі сэзон трансьляваўся па серадах у 21:00 у ЗША. У дадатак да 24 сэрыяў было паказана тры кліп-шоў, якія адлюстроўвалі падзеі, якія ўжо адбыліся. Destination Lost выйшаў напярэдадні прэм’еры, Lost: Revelation — напярэдадні дзясятай сэрыі і Lost: Reckoning — напярэдадні дваццатай. 5 верасьня 2006 году былі выдадзены DVD-плыты сэзону на 7 дысках[3].

Каманда[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон быў зьняты кампаніяй Touchstone Television (цяпер ABC Studios), Bad Robot Production і Grass Skirt Production ды быў паказаны ў ЗША на канале ABC. Прадусарамі сэрыялу сталі: стваральнік сэрыялу Дж. Дж. Абрамс, су-стваральнік Дэйман Ліндэлаф, Браян Бэрк, Джэк Бэндэр і Карлтан К’юз. Сцэнарыстамі сэрыялу зьяўляюцца Ліндэлаф, К’юз, супрадусар Стывен Маеда, прадусар-назіральнік Хавіер Грыіла-Мархуах, прадусары Эдвард Кітсыс і Адам Харовіц, прадусар-назіральнік Леанард Дзік, Джэф Лаэз, Крэйг Райт, прадусар Элізабэт Сароф і Крыстына М. Кім. Рэжысэрамі на працягу ўсяго сэзону былі: Джэк Бэндэр, Стывэн Уільямс, апэратар Пол Эдвардз і Эрык Лановіль.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У другім сэзоне пятнаццаць галоўных герояў, зь іх дванаццаць асобаў вядомыя нам па першым сэзоне. Мэт’ю Фокс згуляў хірурга Джэка Шэпарда, лідэра згубленых[4]. Тэры О'Кўін прадстаўлены ў асобе «чалавека веры» Джона Лока[5]. У ролі галоўнага коміка сэрыялу — Х’юга «Хёрлі» Рэеса — выступіў Хорхэ Гарсія[6]. Джош Галаўэй згуляў злачынцу Джэймза «Соер» Форд, а Эванджэлін Лілі згуляла зьбеглую злачынку Кейт Остын. Мішэль Радрыгэс выступіла ў ролі Анны-Люсыі Картэз, лідэра пасажыраў з хваста самалёту[7]. Дэніел Дэй Кім згуляў карэйца Джына Квона, які ня ведае ангельскай мовы[8]. Нэвін Эндрус граў былога жаўнера ірацкай рэспубліканкай гвардыі Саіда Джара[9]. Дамінік Монаган — былога наркамана, рок-зорку Чарлі Пэйса. Сынтыя Ўотрас у ролі выжылай з хваста самалёту Лібі[10]. Эдыўалэй Экінуэй-Эґбэджэй гуляе былога наркабарона, што стаўся сьвятаром — Містэра Эка[11]. Юджын Кім згуляла Сун Квон, дачку магутнага карэйскага бізнэсоўца. Эмілі дэ Рэйвін гуляе маці Клэр Літлтон[12]. Гаральд Пэрына выконвае ролю Майкла Доўсана, сына якога скралі Іншыя. Мэгі Грэйс у ролі Шэнан Рутэрфорд, якая перажывае за сьмерць свайго брата Буна.

Сэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульны працяг другога сэзону 1056 хвілін.

Назва і апісаньне Галоўны пэрсанаж(ы) Прэм’ера Нумар
«Чалавек навукі, чалавек веры» (па-ангельску: Man of Science, Man of Faith)
Пасьля таго, як Джэк, Кейт і Лок трапілі ў бункер, выявілася, што тамака жыве чалавек, які на працягу некалькі год уводзіў ў кампутар станцыі лічбавы код. Джэк згадвае сваю першую сустрэчу з Сарай.
Джэк 21 верасьня 2005 1 / 26
«З плыньню» (па-ангельску: Adrift)
Майкл і паранены Соер плылі на парэштках плыта ў акіяне. Майкл узгадвае сваю размову са С’юзэн і тое, як перадаў свае бацькоўскія правы на Ўолта.
Майкл 28 верасьня 2005 2 / 27
«Арыентацыя» (па-ангельску: Orientation)
Джэк і Лок даведаліся пра прызначэньне бункера. Майкл, Соер і Джын трапілі ў палон да жыхароў выспы, якіх яны памылкова палічылі Іншымі. Лок згадвае свае адносіны з Хэлен.
Лок 5 кастрычніка 2005 3 / 28
«Усе ненавідзяць Х’юга» (па-ангельску: Everybody Hates Hugo)
Майкл, Соер і Джын зразумелі, што людзі, якія ўзялі іх у палон — гэта выжылыя з хваста самалёту. Хёрлі ўзгадвае, як выйграў у лятарэю.
Хёрлі 12 кастрычніка 2005 4 / 29
«…і знойдзеныя» (па-ангельску: ...And Found)
Джын і містэр Эка накіраваліся на пошукі Майкла, які пайшоў у лес за сынам. Сун маркоціцца па мужы; яна губляе, але пасьля знаходзіць шлюбны пярсьцёнак. Сун і Джын згадваюць сваю першую сустрэчу.
Сун и Джын 19 кастрычніка 2005 5 / 30
«Закінуты» (па-ангельску: Abandoned)
Шэнан, у якой распачаўся раман з Саідам, пайшла шукаць Ўолта ў джунглі, дзе яе выпадкова застрэліла Ана-Люсыя. Таксама яна згадвае пра сьмерць бацькі і сварку з мачахай.
Шэнан 9 лістапада 2005 6 / 31
«Іншыя 48 дзён» (па-ангельску: The Other 48 Days)
У сэрыі прадстаўлены падзеі, што адбыліся на працягу 48 дзён ад моманту катастрофы з пасажырамі хваста самалёту.
 — 16 лістапада 2005 7 / 32
«Сутыкненьне» (па-ангельску: Collision)
Ана-Люсыя зьвязала Саіда, баючыся, што той у гневе яе заб’е, каб адпомсьціць за пагібель Шэнан. Таксама яна згадвае часы, калі служыла ў паліцыі.
Ана-Люсія 23 лістапада 2005 8 / 33
«Што зрабіла Кейт» (па-ангельску: What Kate Did)
Пакуль Кейт даглядала параненага Соера, ей падалося, што яна вар’яцее. Локу і містэру Эка праявілася новая таямніца бункера. Майкл убачыў на маніторы кампутара загадкавае пасланьне. Кейт згадвае зьдзейсьненае ёю злачынства.
Кейт 30 лістапада 2005 9 / 34
«23-ы псалом» (па-ангельску: The 23rd Psalm)
Містэр Эка запатрабаваў, каб Чарлі паказаў яму самалёт наркагандляроў. Клэр, даведаўшыся пра нарказалежнасьць Чарлі, больш ня верыць яму. Эка згадвае часы, калі быў наркагандляром у Нігэрыі.
Містэр Эка 11 студзеня 2006 10 / 35
«Паляваньне» (па-ангельску: The Hunting Party)
Майкл сышоў зь лягера на пошукі Ўолта. Джэк, Лок і Соер нагналі яго і сутыкнуліся ў джунглях зь Іншымі. Джэк узгадвае пацыента, якога ня здолеў вылечыць.
Джэк 18 студзеня 2006 11 / 36
«Агонь + вада» (па-ангельску: Fire + Water)
Чарлі было бачаньне, якое запэўніла яго, што Аарона неабходна пахрысьціць, каб пазбавіць небясьпекі. Таксама ён згадвае часы, калі яго гурт быў найбольш папулярны, а брат пакутваў ад нарказалежнасьці.
Чарлі 25 студзеня 2006 12 / 37
«Доўгая афёра» (па-ангельску: The Long Con)
Пасьля нападу на Сун паміж згубленымі пачалася спрэчка за права нашэньня зброі. Соер узгадвае буйную афёру, якую ён пракруціў з кабетаю, што кахала яго.
Соер 8 лютага 2006 13 / 38
«Адзін зь іх» (па-ангельску: One of Them)
Русо паказала Саіду ў лесе пастку, у якую патрапіў чалавек, якога яна лічыць Іншым. На прапанову Лока Саід паспрабаваў выбіць з палоннага інфармацыю пра тое, хто ён на самой справе. Саід узгадаў падзеі, што адбыліся пад час вайны ў Пэрсыдзкай залеве.
Саід 15 лютага 2006 14 / 39
«Адпачынак па цяжарнасці» (па-ангельску: Maternity Leave)
Калі Аарон захварэў, Клэр, каб прынесьці вакцыну, разам з Кейт і Русо пайшла ў лес у пошуках бункера, дзе Іншыя трымалі яе раней. Джэк і Лок ня могуць прыйсьці да згоды адносна Гэнры Гэйла. Клэр ўзгадвае падзеі, якія адбыліся зь ёю пасьля выкраданьня.
Клэр 1 сакавіка 2006 15 / 40
«Уся праўда» (па-ангельску: The Whole Truth)
Сун думае, што цяжарная. Лок прапанаваў Ане-Люсыі дапытаць Гэнры Гэйла. Саід і Чарлі пайшлі ў джунглі шукаць паветраны шар. Сун згадвае, як разам з Джынам наведвала доктара, каб даведацца, хто зь іх ня можа мець дзяцей.
Сун 22 сакавіка 2006 16 / 41
«Зачынены» (па-ангельску: Lockdown)
Пасьля таго, як Лок не пасьпеў увесьці код, спрацавала аварыйная трывога, і на сьцяне зьявілася мапа бункераў, што знаходзяцца на высьпе. Ана-Люсыя, Саід і Чарлі знайшлі паветраны шар Гэнры Гэйла. Лок узгадаў, як бацька другі раз зьвярнуўся да яго па дапамогу.
Лок 29 сакавіка 2006 17 / 42
«Дейв» (па-ангельску: Dave)
Паміж Лібі й Хёрлі завязалася сяброўства. Гэнры Гэйл расказаў Локу нешта такое, што прымусіла яго паставіць пад сумнеў патрэбу бункера. Хёрлі згадвае сваё знаходжаньне ў вар’ятні і свайго прыдуманага сябра.
Хёрлі 5 красавіка 2006 18 / 43
«S.O.S.» (па-ангельску: S.O.S.)
Бэрнард вырашыў выкласьці камянямі слова S.O.S. на беразе. Паміж Джэкам і Кэйт ізноў пачаў завязвацца раман. Вера Лока ў выспу працягвае згасаць. Роўз і Бэрнард згадваюць іх першую сустрэчу і рамантычны адпачынак у Аўстраліі.
Роўз і Бэрнард 12 красавіка 2006 19 / 44
«Двое на дарозе» (па-ангельску: Two for the Road)
Джэк і Кейт прывялі ў лягер Майкла і пачулі ад яго новыя зьвесткі аб Іншых. Тым часам Ана-Люсыя дапытвае палоннага, а Хёрлі прызначыў Лібі спатканьне. Ана-Люсыя згадвае сваё падарожжа ў Аўстралію.
Ана-Люсыя 3 траўня 2006 20 / 45
«?» (па-ангельску: ?)
Містар Эка і Лок выявілі пад парэшткамі самалёту наркагандляроў яшчэ адзін бункэр. Згубленым праявілася трагэдыя, што адбылася ў першым бункеры. Містэр Эка згадвае цуд, сьведкам якога ён быў у мінулым.
Містар Эка 10 траўня 2006 21 / 46
«Тры хвіліны» (па-ангельску: Three Minutes)
Майкл захацеў, каб разам зь ім на пошукі Ўолта рушылі толькі некалькі вызначаных ім згубленых. Саід падазрае Майкла ў здрадзе. Майкл згадвае дні, калі быў у палоне ў Іншых.
Майкл 17 траўня 2006 22 / 47
«Жывем разам, памірае паасобку» (па-ангельску: Live Together, Die Alone)
Саід прапанаваў Джэку плян, згодна зь якім ён першым дабярэцца да месца знаходжаньня Іншых. Між містэрам Эка і Локам пачаўся канфлікт адносна прызначэньня бункера. Дэсманд згадвае былое, між іншым і беспасьпяховыя спробы выбрацца з выспы.
Дэсманд 24 траўня 2006 23 / 24 / 48 / 49

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Fordis, Jeff, (January 22, 2007) «The Life of One of „The Others“ Rests in Jack’s Hands, on the Return of ABC’s Lost», ABC Medianet. Retrieved on September 7, 2007
  2. ^ Aurthur, Kate, (25 траўня 2006) «Dickens, Challah and That Mysterious Island», The New York Times 9 верасьня 2007
  3. ^ http://www.amazon.com/Lost-Complete-Second-Matthew-Fox/dp/B000FIMG68/ Lost: The Complete Second Season
  4. ^ Bain, Emily, (20 кастрычніка 2004) «Viewers Get Lost in Popular New ABC Show», The Tufts Daily
  5. ^ Lindelof, Damon (writer) & Cuse, Carlton (writer) & Bender, Jack (director). «Exodus», American Broadcasting Company. May 25, 2005. Episode 25, season 1
  6. ^ Garcia, Jorge (March 2006) «We Want Answers!», Maxim. Retrieved on September 9, 2007.
  7. ^ Ausiello, Michael, (3 траўня 2006) «Why Did Lost Kill Ana Lucia? Lindelof/Cuse Tell All!», TV Guide
  8. ^ Yoon, Cindy, (June 23, 2005) «Interview with Daniel Dae Kim», AsiaSource. Retrieved on October 19, 2007.
  9. ^ Twair, Pat McDonnell, (April, 2005) «ABC-TV’s Hit Series, Lost, Features Sayid, a Sensitive, Appealing Iraqi», Britannica. Retrieved on September 9, 2007.
  10. ^ Michael Ausiello, (May 10, 2006) «Why Lost Killed Libby», TV Guide. Retrieved on August 30, 2007.
  11. ^ Green, Graeme, (August 30, 2006) «60 Seconds: Adewale Akinnuoye-Agbaje», Metro. Retrieved on October 19, 2007.
  12. ^ Disney (October, 2006) «Claire Littleton», ABC. Retrieved on September 9, 2007.