Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі (ЗБВБ) (па-ангельску: Association of Belarusians in Great Britain) — найстарэйшая[1] арганізацыя беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны ў Вялікабрытаніі апынулася некалькі тысячаў выхадцаў зь Беларусі, большасьць зь якіх ваявала ў польскай Арміі генэрала Андэрса на баку саюзьнікаў у Італіі. З 1945 г. пачалося арганізаванае беларускае жыцьцё ў Брытаніі, а ў сьнежні 1946 г. была ўтворанае «Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі»[2].

Асноўныя асяродкі арганізацыі разьмяшчаліся ў Лёндане, Манчэстэры і Брэдфардзе. ЗБВБ мела некалькі дамоў, у тым ліку Беларускі дом у Лёндане. Пры падтрымцы ЗБВБ у 1954 г. з мэтаю пашыраць кантакты між ангельцамі і беларусамі было заснаванае Ангельска-беларускае таварыства[3].

Старшыня ЗБВБ па стане на 2011 год — Алена Міхалюк.

Выбітныя сябры ЗБВБ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]