Здэнэк Мілер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Здэнэк Мілер
Zdeněk Miler
No male portrait be.svg
Дата нараджэньня 21 лютага 1921
Месца нараджэньня Сьцяг Чэхіі Кладна
Дата сьмерці 30 лістапада 2011
Месца сьмерці Сьцяг Чэхіі Нова Вэсь пад Плешы
Грамадзянства Чэская рэспубліка
Прафэсія рэжысэр, аніматар
IMDb ID 0587036

Здэ́нэк Мі́лер (па-чэску: Zdeněk Miler; 21 лютага 1921, Кладна, Чэхаславаччына — 30 лістапада 2011, Нова Вэсь пад Плешы[1], Чэхія) — чэскі рэжысэр і аніматар. Найбольш вядомы як аўтар сэрыі дзіцячых мультфільмаў пра «Кроціка».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Нацыянальную мастацкую школу ў Празе, з 1938 працягнуў навучаньне ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва. У сувязі з пачаткам вайны навучаньне перарвалася, і ў 1941 року пачаў творчую дзейнасьць пачаў у зьлінскай студыі анімацыі «Baťa».

Па вайне скончыў навучаньне ў Вышэйшай школе і ў 1945 перайшоў ў праскую студыю «Bratři v triku» Іржы Трэнкі. Распрацаваў для студыі лягатып — тры кучаравыя хлопчыкі ў цяльняшках. Першай ягонай самастойнай працай стала анімаваная стужка «Пра мільянэра, які скраў сонца» паводле твору Іржы Волькера.

У 50-я мэтанакіравана заняўся стварэньнем кніжак-размалёвак і ілюстрацый для дзіцячых кніг. У супрацоўніцтве з выдавецтвам «Albatros» праілюстраваў каля 40 кніг. У 1999 атрымаў ад гэтага выдавецтва ўзнагароду «Залатая палітра» за 5 мільёнаў выдадзеных кніг зь ягонымі ілюстрацыямі, а праз два рокі і ўзнагароду за доўгатэрміновую працу над кнігамі для дзетак.

У пяцідзясятыя рокі малады рэжысэр атрымаў заданьне стварыць адукацыйную стужку пра тое, як вырабляюць палатно. Прапанаваны сцэнар (які прадугледжваў апісаньне станкоў, тэхналёгіі і да т.п.) ён адрынуў і напісаў свой, паводле якога цягам усяго мультфільму дзетак будзе суправаджаць нейкі сымпатычны зьвярок, якога тыя будуць слухаць. Праца над першай сэрыяй «Кратку», які прынясе Здэнэку Мілеру сусьветную вядомасьць, цягнулася два гады. «Як краток прыдбаў нагавіцы» — адзіная сэрыя мультфільму, у якой зьвяры размаўлялі; ва ўсіх астатніх, якіх налічваецца больш за шэсьцьдзесят, Краток і ягоныя сябры — мышка, вожык, жабка, зайчаня — выказвалі свае эмоцыі толькі з дапамогай гукаў. Гэта было зроблена для таго, каб мультфільмы былі зразумелыя дзецям у любой краіне сьвету[2]. Агучылі герояў першых мультфільмаў дзеці Здэнэка — Кацярынка і Барбарка.

Апошнія рокі жыцьця Мілер правёў у доме састарэлых места Нова Вэсь пад Плешы непадалёк ад Прагі, дзе й памёр 30 лістапада 2011.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Краток»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нізка анімацыйных фільмаў пра Кроціка.

  1. «Як краток прыдбаў нагавіцы» (1957)
  2. «Краток і машынка» (1963)
  3. «Краток і ракета» (1966)
  4. «Краток і радыё» (1968)
  5. «Краток і зялёная зорка» (1969)
  6. «Краток у заапарку» (1969)
  7. «Краток — агароднік» (1969)
  8. «Краток і гумка» (1969)
  9. «Краток і ледзянец» (1970)
  10. «Краток і тэлевізар» (1970)
  11. «Краток і вожык» (1970)
  12. «Краток і парасон» (1971)
  13. «Краток — мастак» (1972)
  14. «Краток і музыка» (1974)
  15. «Краток і тэлефон» (1974)
  16. «Краток і запалкі» (1974)
  17. «Краток — хімік» (1974)
  18. «Краток і бульдозэр» (1975)
  19. «Краток і дыван» (1975)
  20. «Краток і яйка» (1975)
  21. «Краток — фатограф» (1975)
  22. «Краток — гадзіньнікар» (1975)
  23. «Краток на Вігілію» (1975)
  24. «Краток у пустэльні» (1975)
  25. «Краток і карнавал» (1976)
  26. «Краток у месьце» (1982)
  27. «Краток у сьне» (1984)
  28. «Краток і мэдыцына» (1987)
  29. «Краток — кіназорка» (1988)
  30. «Краток і арол» (1992)
  31. «Краток і гадзіньнік» (1994)
  32. «Краток і качаняты» (1995)
  33. «Краток і сябрукі» (1995)
  34. «Краток і робат» (1995)
  35. «Краток і вугольле» (1995)
  36. «Краток і ўік-энд» (1995)
  37. «Краток і вечарына» (1995)
  38. «Краток і мама» (1997)
  39. «Краток і мэтро» (1997)
  40. «Краток і грыбы» (1997)
  41. «Краток і мышка» (1997)
  42. «Краток і зайчык» (1997)
  43. «Краток і сьнегавік» (1998)
  44. «Краток і фокусьнік» (1998)
  45. «Краток і балёнік» (1998)
  46. «Краток і хатка» (1998)
  47. «Краток і адпачынак» (1998)
  48. «Краток і качачка» (1998)
  49. «Краток і капялюш» (1998)
  50. «Краток і каробка» (1998)
  51. «Краток і мышка» (1998)
  52. «Краток і сьлімак» (1998)
  53. «Краток і біжутэрыя» (1998)
  54. «Краток і тэлевізыя» (1998)
  55. «Краток і чарэшня» (1998)
  56. «Краток і крынічка» (1999)
  57. «Краток і флейта» (1999)
  58. «Краток і пэндзаль» (1999)
  59. «Краток і рыбка» (2000)
  60. «Краток і ластаўка» (2000)
  61. «Краток і жабка» (2002)

«Цвыркун»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нізка анімацыйных фільмаў пра цвыркуна.

  • «Цвыркун і машына» (1977)
  • «Цвыркун і павук» (1977)
  • «Цвыркун і скрыпка» (1978)
  • «Цвыркун і кураня» (1978)
  • «Цвыркун і піла» (1978)
  • «Цвыркун і туба» (1978)
  • «Цвыркун і кантрабас» (1979)

«Шчанюк»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Як шчанюк адчуў смак мёду» (1960)
  • «Пра шчанюка» (1960)
  • «Як шчанюк хацеў маленькіх сабачак» (1960)
  • «Як сонейка вярнула шчанюку ваду» (1960)
  • «Цікаўны шчанюк» (1960)

Іншыя мультфільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Пра мільянэра, які скраў сонца» (1948
  • «Казка Месяца» (1958)
  • «Мудры каток» (1959)
  • «Пра найбагацейшага вераб’я ў сьвеце» (1961)
  • «Пра Прастакутнічка і Трыкутнічка» (1965)
  • «Гусеніца» (1967)
  • «Пра Чырвоны каптурок»
  • «Пра пеўніка і курачку»

Для дарослых[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Руды сьлед» (1963)
  • «Гельгаляндзкі раманс» (1977)

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праілюстраваў наступныя кнігі:

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Срэбны леў Вэнэцыянскага кінафэстывалю за фільм для дзяцей (1957)
  • Прыз на фэстывалі ў Мантэвідэо (1958)
  • Перамога на Вэнэцыянскім кінафэстывалі (1960) у намінацыі «Лепшы пазнавальны/адукацыйны/забаўляльны фільм для дзяцей 7-гадовага ўзросту» за мультфільм «Як сонейка вярнула шчанюку ваду»
  • Перамога на Вэнэцыянскім кінафэстывалі (1966) у намінацыі «Лепшы забаўляльны фільм для дзяцей» за мультфільм «Краток і ракета»
  • Прыз глядацкіх сымпатый на Зьлінскім міжнародным кінафэстывалі дзяцей і моладзі (2001) за мультфільм «Краток і мама»
  • Мэдаль За заслугі 1-й ступені (28 кастрычніка 2006)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Red Kul. Zemřel výtvarník Zdeněk Miler, autor Krtečka // Aktuálně.cz. — 2011-11-30.
  2. ^ БелТА. (1 сьнежня 2011) Памёр аўтар знакамітых мульцікаў пра Кроціка Культура. Наша НіваПраверана 16 жніўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]