Земгалы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гісторыя Латвіі
Coat of arms of Latvia.svg

Земга́лы ( па-латыску: zemgaļi; па-летувіску: žemgaliai; па-лацінску: Semigalli) — адно з балтыйскіх плямёнаў, якое жыла на поўдні Латвіі ў Земгаліі. Былі вядомыя сваім працяглым супрацівам нямецкім крыжакамЛівонскаму ордэну. Пазьней земгалы разам з суседнімі латгаламі, куршамі і лівамі утварылі народ латышоў.

Некаторыя гісторыкі лічаць, што Земгалы былі адным зь першых балтыйскіх плямёнаў, якія ўсталявалі цэнтралізаваную ўладу. Аднак яна была слабая з прычыны дужаньня племянной шляхты за ўладу і ўплыў. Найболей прыкметным земгальскім правадыром быў Вестур. Пагадніўшы пасвараныя земгальскія кланы і стварыўшы адзіную дзяржаву ў пачатку XIII стагодзьдзя, Вестур склаў зьвяз зь Лівонскім ордэнам з мэтай перамагчы вонкавых супернікаў. Аднак пасьля таго, як немцы парушылі саюзьніцкую дамову і ўварваліся ў яго зямлі, Вестур аб'яднаўся з жамойтамі, разам зь якімі дасягнуў сваёй самой гучнай перамогі — разгрому Лівонскага ордэна ў бітве пры Саўле (цяпер Шаўлі) у 1236.

Іншым вядомым правадыром земгалаў быў Намейт, амаль легендарная постаць у латвійскай літаратуры. Па падданьні, ён зьбіраўся правесьці самы буйны ў гісторыі ваенны паход аб'яднаных балтыйскіх плямёнаў. Яго мэтай было зваротны напад на землі Ордэна і іх заваёва. Але так як адзінай пісьмовай інфармацыяй аб ім зьяўляецца апісаньне яго сьмерці падчас аблогі Крыстбургу ва Ўсходняй Прусіі, гісторыкі працягваюць спрачацца аб тым, ці існаваў ён наогул. Тым ня менш, можна з упэўненасьцю сказаць, што ў 1270-х зьявіўся новы моцны манарх, які атрымаў некалькі буйных перамог над лівонскімі рыцарамі ў Земгаліі і Ўсходняй Прусіі. Земгалы аказвалі супраціў да 1290.