Землятрус у Японіі (2011)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Землятрус ля ўсходняга ўзьбярэжжа выспы Хансю 2011 году
{{{Назва}}}
Землятрус у Японіі (2011)
Дата і час 05:46:23 UTC 11 сакавіка 2010 году
Магнітуда 9,0[1]-9,1[2] Mw
Глыбіня
гіпацэнтру
24 км
Месцазнаходжаньне эпіцэнтру 38°19′19″ пн. ш. 142°22′08″ у. д. / 38.322° пн. ш. 142.369° у. д. / 38.322; 142.369Каардынаты: 38°19′19″ пн. ш. 142°22′08″ у. д. / 38.322° пн. ш. 142.369° у. д. / 38.322; 142.369
Закранутыя краіны (рэгіёны) Землятрусы і цунамі:
Сьцяг Японіі
Цунамі:
Сьцяг Расеі[3],
Сьцяг Гуаму,
Сьцяг Новай Зэляндыі,
Сьцяг Філіпінаў,
Сьцяг Інданэзіі[4]
Цунамі так
Пацярпелыя 599 загінулых, 1130 параненых, 784 прапалі бязь вестак[5]
Эканамічныя страты разбурэньне 3400 дамоў[5], паводле прыблізнай ацэнкі каля 1 трлн USD

Землятрус ля ўсходняга ўзьбярэжжа выспы Хансю ў Японіі магнітудай, паводле бягучых ацэнак, ад 8,9[6] да 9,1[2] адбыўся 11 сакавіка 2011 году ў 14:16 па мясцоваму часу. Эпіцэнтар землятрусу быў вызначаны ў мясцовасьці з каардынатамі 38.322ºп.ш. 142.369ºу.д. на ўсходзе ад выспы Хансю, за 130 км на ўсход ад горада Сэндай, за 373 км на паўночны ўсход ад Токіё. Гіпацэнтар найбольш разбуральнага падземнага штуршка знаходзіўся на глыбіні 24 км пад Ціхім акіянам.

Гэта наймацнейшы землятрус за ўсю вядомую гісторыю Японіі[6] і сёмы[7], а па іншых ацэнках нават шосты[8] ці пяты[2] па сіле за ўсю гісторыю сэйсмічных назіраньняў. Аднак, паводле маштабу ахвяраў і разбурэньняў яно значна саступае японскім землятрусам 1707, 1896, 1995 і 1923 (найцяжэйшаму па наступствах) гадоў.

Паводле прагнозаў навукоўцаў, землятрусы ў Японіі могуць працягнуцца яшчэ на месяц[9].

Землятрус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мапа землятрусаў

Асноўнаму штуршку папярэднічала сэрыя буйных землятрусаў-афтэршокаў, якая пачалася 9 сакавіка са штуршкамагнітудай 7,2 прыкладна за 40 км ад асноўнага штуршка і працягнулася трыма іншымі штуршкамі ў той жа дзень з магнітудай 6[10]. За хвіліну да землятрусу сыстэма, якая аб’ядноўвала каля 1000 сэйсмографаў у Японіі, перадала па тэлебачаньні паведамленьне пра землятрус, які прыбліжаецца. Лічыцца, што гэта захавала вялікую колькасьць жыцьцяў[11]. Землятрус адбыўся ў заходняй частцы Ціхага акіяна за 130 км на ўсход ад г. Сэндай, Хансю, Японія. Паводле зьвестак Геалягічнай службы ЗША эпіцэнтар знаходзіўся за 373 км ад Токіё. Пасьля асноўнага штуршка магнітудай 8,9 у 14:46 мясцовага часу наступавала сэрыя афтэршокаў: 7,0 магнітудаў у 15:06, 7,4 у 15:15 і 7,2 у 15:26 мясцовага часу[12]. Цягам некалькіх гадзінаў пасьля асноўнага штуршка сотні было зарэгістравана каля сотні афтэршокаў магутнасьцю 4,5 і болей амплітудаў[13].

Землятрус адбыўся ў Японскім жолабе, дзе ціхаакіянская пліта ўтыкаецца ў ахоцкую пліту. Для землятрусу такой моцы звычайна патрабуецца працяглая (480 км) і адносна прамая лінія разлому. Паколькі граніца пліты і зона субдукцыі ў гэтай вобласьці не такія прамыя, то землятрусы ў гэтым рэгіёне, як правіла, зьяўляюцца з магнітудай да 8-8,5, і сіла гэтага землятрусу была нечаканасьцю для некаторых сэйсмолягаў[14]. Асяродак землятрусу распаўсюджваецца ад узмор’я прэфэктуры Іватэ да ўзмор’я прэфэктуры Ібаракі[15]. Японскае мэтэаралягічнае агенцтва паведамляе, што гэтым землятрус, мажліва, уяўляе сабой зрушэньне ў зоне разлому ад Іватэ да Ібаракі з даўжынёй 400 км і шырынёй 200 км[16]. Было адзначана, што гэтым землятрус, мажліва, такога ж паходжаньня, што і іншы буйны землятрус у 869, што таксама выклікала агромністае цунамі[17].

Па шкале Японскага мэтэаралягічнага агенцтва землятрус склаў 7 балаў у Курыхары (прэфэктура Міягі)[18][19]. У трох іншых прэфэктурах, Фукусіма, Ібаракі і Тоцігі, зарэгістраваныя штуршкі больш за 6 балаў па шкале ЯМА. Сэйсмічныя станцыі ў прэфэктурах Іватэ, Гума, Сайтама і Ціба зарэгістравалі менш за 6 балаў, у Токіё — больш за 5.

Мясцовы чыноўнік найбольш пацярпелага горада Курыхара ў прэфэктуры Міягі па тэлефоне агенцтву Франс Прэс распавёў:

« Некаторы час нас трэсла так моцна, што мы вымушаны былі трымацца за што-небудзь, каб ня ўпасьці... Мясцовыя чыноўнікі зараз звонку зьбіраюць інфармацыю пра шкоду[20] »

Землятрус магутнасьцю ў 6,7 магнітудаў адбыўся ў 48:59 UTC, 11 сакавіка (3:59, 12 сакавіка па мясцовым часе)[21]. Эпіцэнтар яго быў у прэфэктуры Ніігата. Землятрус вышэй за 6 балаў па шкале ЯМА быў зафіксаваны ў прэфэктуры Нагана і ніжэй за 6 у Ніігата.

Наступствы ў Японіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пажар у Токіё

У выніку землятрусу моцна пацярпелі прэфэктура Міягі, прэфэктура Іватэ, прэфэктура Фукусіма[22]. Адзначаны пажары ў шасьці розных прэфэктурах[22]. На выспу ў прэфэктуры Міягі абрынуліся хвалі цунамі вышынёй у 10 мэтраў, а на партовы горад Камаісі ў прэфэктуры Іватэ — вышынёй у 4 мэтры, якія змывалі аўтамабілі і ўразаліся ў будынкі. У горадзе Іціхара, прэфэктура Ціба, палаюць сховішчы з прыродным газам на нафтаперапрацоўчым заводзе[23]. У Токіё былі прыпыненыя цягнікі і мэтро, прыпынілі работу аэрапорты Нарыта і Ханэда, авіяпалёты прыпыненыя, пасажыры эвакуяваныя[24], без электрычнасьці засталіся 4 мільёны дамоў[25], зачыніліся ўсе марскія парты ў Японіі[26]. Парушана выпрацоўка электраэнэргіі на дзьвюх АЭС, які аўтаматычна прыпынілі работу, таксама парушана мабільная сувязь[27]. Пашкоджаны шпіль такійскай тэлевежы (першапачаткова паведамлялася пра абрушэньне)[28][29][30]. Разбурана многа сэкцыяў аўтастрады Тахоку, якая абслугоўвала паўноч Японіі[31]. Узьніклы ў выніку землятрусу пажар разбурыў турбіну ў будынку Анагаўскай АЭС у прэфэктуры Міягі[32]. У выніку землятрусу была выведзеная са строю сыстэма ахалоджваньня цэнтральнай часткі адной атамнай сілавой устаноўкі на буйнейшай у краіне АЭС «Фукусіма», аднак празь некаторы час энэргазабесьпячэньне ядзернага рэактара было адноўлена, што прадухіліла пагрозы перанаграваньня рэактара і мажлівай аварыі[33], але людзей у колькасьці трох тысячаў усё-такі эвакуявалі зь небясьпечнай зоны, бо мела месца невялікая ўцечка радыяцыі[34]. У горадзе Сэндай на нафтахімічным комплексе адбыўся вялікі выбух[35], а мясцовы аэрапорт практычна змыла ў акіян[36]. У прэфэктуры Фукусіма разбурана дамба і 1800 дамоў у Мінамісома[37].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Short Sharp Science: Japan’s quake updated to magnitude 9.0 — New Scientist(анг.)
  2. ^ а б в Tsunami warning center raises magnitude of Japan quake to 9.1. Honolulu Star-Advertiser. Праверана 11 March 2011 г.
  3. ^ Волна на Курилах достигла трехметровой высоты.
  4. ^ Indonesia issues tsunami warning after 8.9-magnitude quake hits Japan.
  5. ^ а б Вольга Бяляўская. Хвалі землетрасеньня ў Японіі зафіксавалі ў Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 12 сакавіка 2011
  6. ^ а б Magnitude 8.9 — NEAR THE EAST COAST OF HONSHU, JAPAN.
  7. ^ Japan quake – 7th largest in recorded history Праверана 11 сакавіка 2011 г.
  8. ^ ВЗГЛЯД / Японское землетрясение назвали шестым по силе в современной истории
  9. ^ Японии обещают месяц землетрясений — lenta.ru со ссылкой на ИТАР-ТАСС
  10. ^ Magnitude 8.9 – NEAR THE EAST COAST OF HONSHU, JAPAN 2011 March 11 05:46:23 UTC. United States Geological Survey (USGS). Праверана 11 сакавіка 2011 г.
  11. ^ Peter Foster Alert sounded a minute before the tremor struck. The Daily Telegraph. Праверана 11 сакавіка 2011 г.
  12. ^ 地震情報 - 2011年3月11日 15時6分 - 日本気象協会 tenki.jp 地震情報 - 2011年3月11日 15時15分 - 日本気象協会 tenki.jp 地震情報 - 2011年3月11日 15時26分 - 日本気象協会 tenki.jp
  13. ^ Earthquake Information. Japan Meteorological Agency. Праверана 11 сакавіка 2011 г.
  14. ^ Thomas Maugh Size of Japan's quake surprises seismologists. latimes.com. Праверана 11 сакавіка 2011 г.
  15. ^ 地震調査委 想定外の連動地震 NHKニュース. .nhk.or.jp. Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  16. ^ 時事ドットコム:M8.8、死者300人超=行方不明540人以上−大津波10m・宮城で震度7. Jiji.com. Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  17. ^ asahi.com(朝日新聞社):「数キロ内陸まで津波」 東大地震研・佐竹教授 – 東日本大震災. Asahi.com. Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  18. ^ Japan Meteorological Agency | Earthquake Information. Jma.go.jp. Праверана 11 сакавіка 2011 г.
  19. ^ Massive quake strikes northern Japan. The Daily Yomiuri (11 сакавіка 2011). Праверана 11 сакавіка 2011 г.
  20. ^ Japan issues top tsunami warning after major quake. MediaCorp Channel NewsAsia (11 сакавіка 2011). Праверана 11 сакавіка 2011 г.
  21. ^ JMA Earthquake Information Issued at 04:03 JST 12 Mar 2011. Japan Meteorological Agency. Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  22. ^ а б Massive 8.9 aftershock and earthquake along the Japanese coast
  23. ^ Japan earthquake causes oil refinery inferno Daily Telegraph, London, 11 March 2011
  24. ^ Japan earthquakes — live updates
  25. ^ Live updates: Japan earthquake.
  26. ^ [1]
  27. ^ Live updates: Japan earthquake.
  28. ^ 時事ドットコム:東北地方太平洋沖地震 写真特集(яп.)
  29. ^ Обрушился шпиль токийской телебашни. www.vz.ru. Праверана 2011-03-11 г.
  30. ^ ВЗГЛЯД / СМИ: Шпиль токийской телебашни погнулся, а не обрушился
  31. ^ Japan earthquakes — live updates
  32. ^ Japan earthquakes — live updates
  33. ^ Японские специалисты восстановили энергоснабжение ядерного реактора на АЭС «Фукусима»
  34. ^ Japan quake | Kyodo News
  35. ^ Japan earthquake — live updates
  36. ^ Рейс «Аэрофлота» Москва—Токио отложен на пять часов
  37. ^ Japan quake | Kyodo News

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Землятрус у Японіі (2011)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў