Знаурскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Знаурскі раён на карце Паўднёвай Асеціі

Знау́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Паўднёвай Асэтыі, самы маленькі па плошчы раён Паўднёвай Асэтыі. Тэрыторыя 404 км².

Ён разьмешчаны на паўднёвым захадзе рэспублікі, мяжуе з Дзаўскі і Цхінвальскім раёнамі, а гэтак жа з Грузіяй. Аднак, варта адзначыць, што нягледзячы на памер плошчы, раён займае важнае месца ў эканамічным жыцьці рэспублікі і першым чынам у сельскай гаспадарцы.

Працягласьць раёна з захаду на ўсход — 24 км, з поўначы на поўдзень — 26 км. У Знаурскім раёне разьвіта горнае лесаводзтва; тут, у басэйне ракі Лопан, здабываюць тальк (с. Цнэліс). Непадалёк ад сёлаў Нагутні і Дзагіна маюцца крыніцы мінэральных вод. Раённы цэнтар — пасёлак гарадзкога тыпу Знаур. У Знауры разтвіта дрэваапрацоўчая і харчовая прамысловастці