Значык мікра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Значок мікра»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Зна́чык мі́кра (µ) выкарыстоўваецца для пазначэньня прыстаўкі мікра-, у Юнікодзе мае нумар U+00B5.

Значык мікра паходзіць ад маленькае грэцкае літары мю (μ, U+03BC) і можа супадаць або не супадаць зь ёй па выглядзе, у залежнасьці ад шрыфту. У HTML значок мікра можна запісаць як µ (у той час як літара мю пазначаецца μ).

Значык мікра сам па сабе раней пазначаў мікрон (10−6 м), зараз названы мікрамэтрам. Гэты жа знак як прыстаўка азначае, што адзінка вымярэньня, ідучая за ім, памнажаецца на 10−6.

Калі даступныя толькі лацінскія літары, дык замест значыка мікра пішуць літару u (напрыклад, um, uF). У беларускай мове выкарыстоўваюць скарачэньне мк.

Значык мікра прысутнічае ў Юнікодзе па гістарычных чыньніках; калі ёсьць магчымасьць, дык пераважней выкарыстоўваюць літару «мю» (гл. Unicode Technical Report #25). Прыклады выкарыстаньня:

µTorrent

Commons-logo.svg  Значык мікрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў