Зносіны
Зносіны — хада перадачы зьвестак ад адной істоты да іншай. Зьяўляюцца знакаваапасродкаванымі ўзаемінамі між прынамсі двума дзейнікамі, якія падзяляюць набор знакаў і правілы іх распазнаньня. Вызначаюцца «вусным, пісьмовым або іншым знакавым паведамленьнем або абменам думкамі, меркаваньнямі або іншымі зьвесткамі».
Суправаджаюцца складаньнем, накіраваньнем і паведамленьнем зьвестак адпраўніком атрымальніку праз выкарыстаньне адпаведнага сродку. Пасьля распазнаньня пасланьня атрымальнік устанаўлівае з адпраўніком зваротную сувязь. Усе іх праявы вымагаюць наяўнасьці адпраўніка, пасланьня й будучага атрымальніка. Аднак для іх ажыцьцяўленьня не патрабуецца прысутнасьць атрымальніка ў часе сувязі або ўсьведамленьне ім намера адпраўніка перадаць паведамленьне. Усе ўдзельнікі мусяць мець агульнае поле ўзаемадзеяньня. Вуснымі сродкамі ёсьць прамова, песьня й адценьне голасу. Калямоўнымі — рух цела, дакрананьне, зрокавы кантакт, малюнак, пісьмо й музыка.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |