Зона адчужэньня Чарнобыльскай АЭС
|
|
«закрытыя» зоны (больш 40 Кы/км²) |
|
|
зоны пастаяннага кантролю (15—40 Кы/км²) |
|
|
зоны пэрыядычнага кантролю (5—15 Кы/км²) |
|
|
1—5 Кы/км² |
Зона адчужэньня (па-ўкраінску: зона відчуження) — забароненая для вольнага доступу тэрыторыя, якая падзьверглася інтэнсыўнаму забруджваньню радыянуклідамі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Зона была створаная ў 1986, пасьля эвакуацыі насельніцтва з 30-кілямэтровай зоны вакол станцыі.
Чарнобыльская зона ўключае поўнач Іванкаўскага раёну Кіеўскай вобласьці, дзе непасрэдна разьмешчана электрастанцыя, гарады Чарнобыль і Прыпяць, поўнач Палескага раёну Кіеўскай вобласьці, а таксама частку Жытомірскай вобласьці да граніцы зь Беларусьсю.
Тэрыторыяй кіруе Адміністрацыя зоны адчужэньня, што ўваходзіць у склад Міністэрства Ўкраіны па пытаньнях надзвычайных сытуацыяў і па справах аховы насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.
Функцыянальнае прызначэньне зоны адчужэньня палягае ў кантраляваньні пашырэньня радыяактыўных рэчываў і ў кантролі становішча прыродных сыстэмаў і тэхнагенных аб’ектаў.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
|
|||||
Зона адчужэньня Чарнобыльскай АЭС — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў