Зондэрготыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Царква Сьвятога Крыжа ў Швэбіш Гмюнд (Нямеччына)

Зондэрготыка (ад нямецкага Sondergotik — асаблівая готыка) — позьнегатычны архітэктурны стыль, асабліва распаўсюджаны ў Аўстрыі, Баварыі і Багеміі з 14 па 16 стагодзьдзе. Тэрмін уведзены ў 1913 гісторыкам мастацтва Куртам Герстэнбэргам у працы Deutsche Sondergotik. Гэты стыль атрымаў разьвіцьцё адначасова зь некаторымі іншымі мясцовымі варыянтамі готыкі: мануэліна ў Партугаліі, пэрпэндыкулярная готыка ў Ангельшчыне.