Зорная ноч
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|
|
| Вінцэнт ван Гог | |
| Зорная ноч, 1889 | |
| De sterrennacht | |
| Палатно, алей. 73,7×92,1 см | |
| Музэй сучаснага мастацтва, Нью-Ёрк |
«Зорная ноч» (нід. De sterrennacht) — карціна нідэрляндзкага мастака Вінцэнта ван Гога, якую ён напісаў у чэрвені 1889 году. З 1941 году карціна захоўваецца ў Музэі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.
Гісторыя [рэдагаваць]
«Зорная ноч» была ня першай спробай ван Гога выявіць начное неба. У 1888 годзе ў Арле ён напісаў «Зорную ноч над Ронай». Ван Гог хацеў выявіць зорную ноч як прыклад сілы ўяўленьня, якое можа стварыць больш уразьлівую прыроду за тую, якую мы можам успрыняць, зірнуўшы на рэальны сьвет. У адным зь лістоў ён апісваю сюжэт будучай карціны — зорная ноч з кіпарысамі і, магчыма, над нівай сьпелай пшаніцы. Напісаўшы ў Сэн-Рэмі карціну, ён зьдзейсьцінў сваю задуму.
Літаратура [рэдагаваць]
- Wolk, Pickvance Vincent Van Gogh: Drawings. — Mondadori, 1990. — 292 p.. — ISBN 978-8824200233
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- «Зорная ноч» у базе зьвестак Нью-Ёркскага музэю сучаснага мастацтва(анг.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Зорная ноч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў