Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў
Star Wars Episode II: Attack of the Clones
Star Wars - Episode II Attack of the Clones (movie poster).jpg
Рэжысэр Джордж Лукас
Прадусар Рычард Макалум
Сцэнарыст Джордж Лукас
У ролях
Кампазытар Джон Ўільямз
Апэратар Дэвід Татэрсоўл
Вытворчасьць 20th Century Fox, Lucasfilm
Дата выхаду 16 траўня 2002
Час 142 хвіліны
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $115 мільёнаў
Прыбытак $649 398 328
Папярэдні Зорныя войны. Эпізод I: Цьмяная пагроза
Наступны Зорныя войны. Эпізод III: Помста сытхаў
Профіль на IMDb
Афіцыйны сайт

«Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў» (па-ангельску: Star Wars Episode II: Attack of the Clones) — эпічны навукова-фантастычны фільм амэрыканскага рэжысэра Джорджа Лукаса. Гэта пяты фільм, але храналягічна другі фільм. Прэмьера фільму адбылася 16 траўня 2002 року. Падзеі ў фільму разгортваюцца праз 10 рокаў пасьля бітвы на Набу, галяктыка стаіць на мяжы грамадзянскай вайны. Пад кіраўніцтвам Графа Дуку вялікая колькасьць сыстэм пагражаюць адлучыцца ад старой Рэспублікі й пачаць супраць яе вайну. Пасьля замаху на жыцьцё сэнатара Падмэ падавану Энакіну Скайокеру загадваюць суправаджаць яе на Набу й ахоўваць там. Паміж Энакінам і Падмэ ўспыхвае каханьне. Пад час выкананьня гэтай місыі ў Энакіну прачынаецца цёмны бок Моцы. Неўзабаве Энакін, Падмэ й Обі-Ван Кенобі трапляюць у самае сэрца сэпаратыстаў. Адбываецца бітва паміж войскамі Рэспублікі і баявымі дроідамі Гандлёвай фэдэрацыі. Распачынаюцца войны клонаў[1].

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кінасага «Зорныя войны» была напісана Джорджам Лукасам яшчэ ў пачатку 1970-х як адзін вялікі накід, у якім скарочана апісваўся кожны эпізод. У 1999—2000 роках Лукас разам зь Джонатам Гэйлсам перапісвае эскіз для другога эпізоду ў сцэнар. Здымкі эпізоду пачаліся 26 чэрвеня 2000 року й скончыліся 20 верасьня таго ж року. Здымалі фільм у асноўным на студыі 20th Century Fox у Аўстраліі. Таксама здымкі праводзілія на плошчы ў Сэвільі, Гішпанія, у Італіі, на берагах возера Кома, у палацы Казэрта й туніскай пустыне. Майстр джэдай Мэйс Вінду ў гэтым і наступным эпізодах мае незвычайны сьветлавы меч. Ён не зялёны альбо сіні, як у астатніх джэдаяў, а фіялетавы. Аб гэтым Джорджа Лукаса папрасіў Сэм’юэл Л. Джэксан. Пасьля сканчэньня эпізоду ў 2000 року, Джордж Лукас вырашыў, што ў фільму вельмі павольна йдзе разьвіцьцё падзей. У сувязі зь гэтым у 2001 року дадалася сцэна на фабрыцы баявых дроідаў.

Фільм «Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў» зрабіў тэхналягічную рэвалюцыю ў кінематаграфіі, бо гэта адзін зь першых фільмаў, зьнятых цалкам на лічбавую камеру. Для здымак выкарыстоўвалася камера HDW-F900, распрацаваная Sony й Panavision, якая выкарыстоўвае высакаякасную 24-кадравую лічбавую сыстэму. Існавала мноства думак наконт таго, што фільмы ня мусяць здымацца на лічбавыя камеры, але час паказаў, што за лічбавай камерай будучыня кінематографа. Камера вытрымала эстрымальныя ўмовы здымак фільму ў туніскай пустыне, дзе тэмпература часам была вышэй за +51 °C. Джордж Лукас сьцьвярджаў, што жадаў зьняць і першы эпізод на лічбавую камеру, але з-за недахопу іх вымушаны быў скарыстацца стужкай. Лукас прасіў кінатэатры скарыстацца лічбавым праектарам для паказу фільма дзеля лепшай якасьці прагляду, але толькі шэраг кінатэатраў паслухалі яго.

Таксама ў фільму выкарыстоўвалася лічбавая анімацыя, якая дазваляла акторам больш дакладна зразумець ролю, якую яны гралі на фоне сіняга экрану. Але ў адрозьненьні ад усіх астатніх сцэн, бітва на Джэанозысе здымалася іншым чынам: зьняты эпізод фільму дасылалі ў анімацыйны аддзел, дзе ў яго дадавалі дзеяньні рознага кшталту. Мэта была ў тым, каб зрабіць сцэну бітвы як мага больш натуральнай і захапляльнай, з вялікай колькасьцю маленькіх падзей, якія глядач мог нават не заўважыць. Анімацыйны аддзел быў цалкам вольны ў сваёй фантазіі. Джордж Лукас потым абіраў найлепшыя сцэны. У дадатак у фільму выкарыстоўваліся так званыя лічбавыя дублёры. Іх стваралі дзеля трукавых сцэн некаторых актораў. Такім чынам быў зроблен лічбавы Ёда. Яго стварылі Джон Нол і Роб Колман, выкарыстоўваючы гук зь 5 эпізоду. Лукас прасіў зрабіць Ёду падобным на лялечнага Ёду, які быў у арыгінальнай трылёгіі. Некаторыя сцэны бойкі графа Дуку й Ёды былі зробленыя таксама дзякуючы гэтым самым лічбавым дублёрам. Бюджэт фільму склаў 115 мільёнаў.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеі ў фільму адбываюцца праз 10 рокаў пасьля бітвы за Набу. Маладая сэнатарка Падмэ Амідала прылятае на Карусант дзеля таго, каб супрацьстаяць прыняцьцю закона аб рэспублікансім войску. Яна хоча пераканаць сэнат у тым, што ўсе праблемы трэба вырашаць дыпляматычным шляхам, а вайна зь сэпаратыстам зьнішчыць старую Галяктычную рэспубліку. Але адразу пасьля пасадкі яе карабель выбухае. Нехта спрабуе забіць сэнатара Набу. Палпатын выказвае занепакоенасьць лёсам Падмэ й просіць ордэн Джэдаяў ахоўваць яе. Рада Джэдаяў дае заданьне маладому Энакіну й яго настаўніку ахоўваць сэнатара. У тую ж ноч ізноў паўтараецца замах на жыцьцё Падмэ. Аднак плянам забойцы перашкаджаюць два джэдая. Обі_Ван Кенобі й Энакін Скайўокер ловяць найміта, але не пасьпяваюць дапытаць. Невядомы снайпер забівае найміта. Рада джэдаяў вырашае ўзяць пад свой кантроль гэтую справу. Энакіну даюць заданьне працягваць ахоўваць Падмэ, але ўжо не на Карусанце, а на яе роднай плянэце. Энакін разам зь Падмэ ляціць на Набу. Прадстаўніком Падмэ ў сэнаце прызначаецца Джа Джа Бінкс. Тым часам пошукі Обі-Вана прыводзяць яго на плянэту Каміна, дзе ён неўзабаве даведваецца, што тут ужо доўгі час рыхтуецца войска клонаў. Камініяцы паведамляюць Обі-Вану, што войска клонаў робіцца для Рэспублікі й узорам для стварэньня клонаў стаў найміт Джанга Фэт, каторы ў сваю чаргу папрасіў стварыць 1 клона для сябе, без генэтычных зьменаў. Обі-Ван вырашае прасачыць за Джанга, бо яму здаецца, што той і зьяўляецца забойцам. Аднак Джанга Фэт аказвае супраціў і зьбягае зь плянэты.

Тым часам Энакін прылятае на Набу разам зь Падмэ. У душы Энакіна йдзе змаганьне. Ён закахаўся ў Падмэ, але кодэкс джэдаяў забараняе яму мець жонку. Нягледзячы на забарону, Энакін прызнаецца Падмэ ў сваім каханьне. На Набу малады Скайўокер бачыць жудасныя мроі пра сваю маці. Ён адчувае, што мусіць ляцець на Татуін, каб выратаваць сваю маці ад сьмерці. Энакін кажа аб гэтым Падмэ й тая згаджаецца падтрымаць яго й ляціць разам зь ім. На Татуіне яны даведваюцца, што Шмі Скайўокер патрапіла ў закладнікі да людзей пяскоў. Энакін знаходзіць сваю маці, але яна памірае ў яго на руках. Унутры маладога джэдая ўспыхвае нянавісьць, ён забівае ўсё пасяленьне пясочных людзей, у тым ліку жанчын і дзяцей. Упершыню Энакін адчувае прысутнасьць цёмнага боку Моцы.

Бітва на плянэце Джэанозыс

Перасьлед найміта Джанга Фэта прыводзіць Обі-Вана на плянэту Джэанозыс. На Джэанозысе Нут Ганрэй, віцэ-кароль Гандлёвай Фэдэрацыі рыхтуе армію баявых дроідаў. Обі-Ван даведваецца, што замах на жыцьцё Падмэ арганізаваў Нут. Атрыманую інфармацыю ён спрабуе перадаць на Карусант, але перадатчык яго зоркалёта вельмі слабы, тады ён неўзабаве для сябе знаходзіць перадатчык Энакіна зусім не на Набу, а на Татуіне. Падключыўшыся да яго, Обі-Ван просіць Энакіна перадаць усю інфармацыю на Карусант. Сувязь зрываецца, калі на Обі-Вана нападаюць адразу некалькі баявых дроіда. Скайўокер разумее, што яго настаўнік захоплен у палон на плянэце Джэанозыс. Граф Дуку прапануе Обі-Вану далучыцца да яго. Дуку распавядае Обі-Вану, што Рэспублікай кіруе Дарт Сыдыюс, уладар сытхаў. Але Кенобі перакананы, што Дуку хлусіць і джэдаі адчулі б прысутнасьць сытха. Даведаўшыся пра падзеі на Джэанозысе Мэйс Вінду бярэ зь сабою іншых джэдаяў і выпраўляецца на вызваленьне Обі-Вана Кенобі.

Энакін Скайўокер разам зь Падмэ прылятаюць на Джэанозыс і даволі хутка трапляюць там у палон. Усіх траіх зьбіраюцца пакараць сьмерцю. Перад чакаемай сьмерцю Падмэ гаворыць Энакіну, што таксама кахае яго. Але плянам Ганрэя не наканавана адбыцца: на арэне зьяўляецца Мэйс Вінду разам з вялікай колькасьцю джэдаяў. Пачынаецца бітва. Джэдаяў значна меньш за баявых дроідаў. І ў той момант, калі ўжо здаецца, што перамога на баку графа Дуку, у небе зьяўляюцца баявыя караблі клонаў. Яны прыляцелі разам з магістрам ордэну Ёдай. Граф Дуку разумее, што яму не адужыць такую вайсковую моц. Ён забірае пляны будучай зброі Імпэрыі й спрабуе зьбегчы. У ангары яго даганяюць Обі-Ван Кенобі й Энакін Скайўокер. Граф Дуку зьяўляецца магутным сытхам. Ён перамагае Обі-Вана й Энакіна. Апошні ў гэтай бойке губляе руку. Аднак нечакана зьяўляецца Ёда, і Дуку зьбягае.

Пачынаюцца войны клонаў. Энакін Скайўокер ажаніўся на Падмэ на плянэце Набу. Ёда адчувае, што сытхі набіраюць Моц. Обі-Ван Кенобі распавядае Радзе Джэдаяў аб тым, што сказаў яму Дуку.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3D[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 верасьня 2010 Джордж Лукас заявіў, што зьбіраецца выдаць усе 6 эпізодаў Зорных войнаў у 3D. Першы эпізод выйшаў у 3D у лютым 2012 року. Другі эпізод быў заплянаваны на 20 верасьня 2013 року, аднак тэміны былі зрушаны ў сувязі з тым, што кампанія вырашыла засяродзіцца на здымках Зорныя войны. Эпізод VII[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў