Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ
Star Wars Episode V: The Empire Strikes Back
SW - Empire Strikes Back.jpg
Рэжысэр Джордж Лукас
Прадусар Гары Курц
Сцэнарыст Джордж Лукас
У ролях
Кампазытар Джон Ўільямз
Апэратар Пітэр Сушыцкі
Вытворчасьць 20th Century Fox, Lucasfilm
Дата выхаду 21 траўня 1980
Час 129 хвіліны
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $18 мільёнаў
Прыбытак $538 375 067
Папярэдні Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея
Наступны Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртаньне джэдая
Профіль на IMDb
Афіцыйны сайт

«Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ» (па-ангельску: Star Wars Episode V: The Empire Strikes Back) — эпічны навукова-фантастычны фільм Джорджа Лукаса. Гэта другі па ліку фільм арыгінальнай трылёгіі «Зорных войнаў», але храналягічна пяты фільм кінасагі. Прэмьера фільму адбылася 21 траўня 1980 року. Падзеі ў фільму разгортваюцца пасьля зьнішчэньня Зоркі Сьмерці. Імпэрскія войскі працягваюць перасьлед паўстанцаў. Пасьля паразы паўстанцаў на ледзяной плянэце Хот, Люк Скайўокер падарожнічае на плянэту Дагоба, каб знайсьці й працягнуць навучаньне ў вялікага майстра-джэдая Ёды, які жыве ў падпольле пасьля падзеньня Рэспублікі. У спробе перацягнуць Люка Скайўокера на цёмны бок Моцы, Дарт Вэйдэр заманьвае яго сяброў і яго самаго ў пастку на плянэту Бэсьпін, у Воблачны горад. Пад час жорсткай бойкі паміж Люкам і Дартам Вэйдэрам на сьветлавых мечах, малады Скайўокер даведваецца, што злы Вэйдэр насамрэч яго бацька, Энакін Скайўокер.[1]

Здымкі фільму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Эпізоды на плянэце Хот здымалі на ледавіку ў Нарвэгіі.
  • Дыялёг Леі й Сола ў канцы пятай частцы: «Я цябе кахаю! — Я ведаю» нарадзіўся нечакана на самой здымачнай пляцоўцы. Адказ «Я ведаю» быў прыдуманы самім Гарысанам Фордам, бо варыянт, які быў прапанаваны ў сцэнару (кшталту «Я таксама цябе кахаю») гучаў вельмі банальна.
  • Самы цікавы момант пятага фільму, дзе Дарт Вэйдэр кажа Люку, што ён яго бацька, захоўваўся ў таямніцы амаль да самага пачатку здымак гэтай сцэны. Дзеля гэтага ў сцэнар былі дададзеныя хлусьлівыя старонкі, каб акторы самі ня ведалі, што насамрэч будзе казаць Дарт Вэйдэр. Калі йшлі здымкі сцэны Дэйвід Проўз сказаў словы: «Обі-Ван забіў твайго бацьку», а Гэмілу сказалі, каб выраз яго твару ў момант прамаўленьня гэтых словай быў такі, нібыта яму Дарт Вэйдэр кажа: «Люк, я твой бацька». Потым сапраўдныя словы былі дададзеныя пры агучцы эпізоду.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеі ў фільму адбываюцца праз 3 рокі пасьля бітвы за Явін. Паўстанцы працягваюць адступаць, нягледзячы на зьнішчэньне Зоркі Сьмерці. Альянс хавае адну са сваіх вайсковых баз на далёкай ледзяной плянэце Хот. Але флёт імпэрыі знаходзіць іх і там. Камандваньне флётам бярэ на сябе сам Дарт Вэйдэр Паўстанцы даведваюцца пра пляны імпэрыі ад Хана Сола, які пад час агляду тэрыторыі базы разам з Чубакам зьнішчае імпэрскага дроіда-шпіёна. Люк Скайўокер у пачатку фільма трапляе ў бяду: на яго нападае мясцовая драпежная жывёла. Люк прымяняе трэці раз у жыцьці Моц і сьветлавы меч свайго бацькі. Ён забівае жывёлу, але на паверхню плянэты апускаецца ноч і тэмпература падае. Люк пачынае замярзаць, ён падае ў сьнег і бачыць дух Обі-Вана, той кажа яму, каб ён ляцеў на далёкую плянэту Дагоба, каб працягнуць навучаньне ў магістра джэдаяў Ёды.

Войскі імпэрыі пачынаюць атаку на плянэту. Малады джэдай разам з R2-D2 бяжыць на Дагоба. Тым часам Хан Сола, Чубака, Лея й C-3PO на Сокале Тысячагодзьдзя пакідаюць плянэту. Але імпэрскія караблі пашкоджваюць рухавік Сокала й той хаваецца ў астэроідным полі, бо ня здольны зьбегчы ад пагоні. Люк пасьля наўдалай пасадкі на Дагоба, сустракае там Ёду. Спачатку ён думае, што сустрэў мясцовага жыхара плянэты, пацешную істоту, але не вялікага Джэдая.

Ёда вучыць Люка на плянэце Дагоба

Ёда пачынае вучыць Люка. Пад час навучаньня малады джэдай бачыць будучыню, ён бачыць, што яго сябры трапляюць у палон да Дарт Вэйдэра. Ёда тлумачыць Люку, што яму лепей скончыць навучаньне, інакш ён рызыкуе прайграць Вэйдэру й імпэратару. Аднак Люк ляціць на дапамогу сваім сябрам, але пры гэтым абяцае Ёдзе вярнуцца й скончыць навучаньне.

Хан накіроўвае свой карабель у бок плянэты Бесьпін, да свайго сябра Лэнда Калрысіяна. Ён хоча там адрамантаваць свой карабель. Але на плянэту прылятае ягоны вораг Боба Фэт і Дарт Вэйдэр разам з войскам. Хан разам з Леяй і Чубакам трапляюць у палон. Дарт Вэйдэру патрэбен Люк, ён бярэ сяброў Люка ў закладнікі. Скайўокер прылятае на плянэту й трапляе ў пастку, падрыхтаваную для яго Вэйдэрам. Хана Сола замарожваюць у крыягене. Перад гэтым ён пасьпявае прызнацца Леі ў каханьне. Сола аддаюць Боба Фэту. Даведаўшыся, што замарозка Сола прайшла добра й Хан жывы, Вэйдэр прымае рашэньне замарозіць Люка. Але Скайўокер аказвае жорсткае супраціўленьне. Пачынаецца бойка на сьветлавых мечах. Лэнда, зразумеўшы, што Вэйдэру нельга давяраць, аб’яўляе эвакуацыю ўсяго гораду й сам бяжыць разам з Леяй і Чубакам на карабель Хана. Люк пад час бойкі з Вэйдэрам губляе сваю правую руку й чуе словы, якія перавернуць усё яго жыцьцё. Дарт Вэйдэр кажа Люку, што ён яго бацька. У душы маладога джэдая пачынаецца канфлікт, унутраная барацьба. Ён не жадае далучацца да цёмнага боку й кідаецца ўніз шахты. Яго выкідвае праз шлюз для сьмецьця на зьнешні бок гарадзкой плятформы. Зь дапамогай моцы ён зьвяртаецца да Леі. Лея ня джэдай, але яна таксама адчувае Моц і чуе заклік Люка. Прымусіўшы Лэнда вярнуцца за Люкам, яны ўсе разам зьбягаюць зь плянэты, дзякуючы маленькаму дроіду R2-D2, які адрамантаваў рухавік Сокала. Імпэрыя наносіць магутны ўдар па паўстанцам, але не перамагае іх. Люк вырашае вярнуцца на Дагоба, але перад гэтым зьбіраецца выратаваць свайго сябра Хана.

Пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Зорныя войны. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказсховішча мультымэдыйных матэрыялаў