Зорны Шлях: Арыгінальны сэрыял
| Зорны шлях | |
| Star Trek | |
| Прадусар | Джын Родэнбэры |
|---|---|
| У ролях | Ўільям Шэтнэр Леанард Німой ДэФорэст Келі |
| Вытворчасьць | Desilu Productions Paramount Television |
| На экранах | 8 верасьня 1966 – 3 чэрвеня 1969 |
| Краіна | |
| Тэлеканал | |
| Мова | анґельская |
| Папярэдні | няма |
| Наступны | Зорны шлях: Анімацыйны сэрыял |
| Афіцыйны сайт | |
| Профіль на IMDb | |
Зорны шлях (па-ангельску: Star Trek) — амэрыканскі сэрыял у жанры навуковай фантастыкі, створаны Джынам Родэнбэры, які выходзіў у паказ на тэлесетцы NBC з 8 верасьня 1966 году да 3 чэрвеня 1969 году. У будучыні назьве сэрыялу быў прысвоены рэтронім Зорны шлях: Арыґінальны сэрыял, каб індыфікаваць шоў асобна ад франчайзу. Нягледзячы на тое, што ў будучыне сэрыял стаў культавым, ягоны рэйтынґ быў нізкі ў час дэбютовага паказу, і таму пасьля трох сэзонаў выпуск быў скасаваны.
Стар Трэк распавядае пра прыгоды зоркалёта Энтэрпрайз NCC-1701 і ягонай каманды: капітана Джэймза Тыбэрыюса Кэрка, афіцэра па навуцы містэра Спока, начальніка мэдыцыны Леанарда МакКоя — ў 23 стагодзьдзі. Кожная сэрыя пачыналася з пазакадравай прамовы Ўільяма Шэтнэра, у якой гаварылася пра мэты спадарожжаў зоркалёта:
Космас — апошні рубеж. Гэта спадарожжы зоркалёта Энтэрпрайз. Ягоная пяцігадовая місія — дасьледваць новыя дзіўныя сьветы, шукаць новае жыцьці й цывілізацыі, адважна ісьці туды, куды ніколі не ступала нага чалавека.
[рэдагаваць] Галоўныя пэрсанажы
| Актор | Роля | Стан |
|---|---|---|
| Ўільям Шэтнэр | Джэймз Т. Кэрк | Капітан — камандучы зоркалёта «Энтэрпрайз» |
| Леанард Німой | Спок | Камандэр — першы дапаможнік і афіцэр навукі |
| ДэФорэст Келі | Леанард «Боўнз» МакКой | Лейтэнант-камандэр — начальнік мэдыцэнскай службы |
| Джэймз Дуан | Мантґомэры «Скоці» Скот | Лейтэнант-камандэр — начальнік інжэнэрнай службы й другі дапаможнік |
| Нішэль Ніколз | Ухура | Лейтэнант — сувязістка |
| Джордж Такей | Сулу | Лейтэнант — рулявы |
| Ўолтэр Кэйніґ | Павел Чэхаў | Штурман |
| Ґрэйз Лі Ўітні | Джэніс Рэнд | Індэндантка |
| Мэжэл Барэт | Крыстын Чапэл | Галоўная мэдсястра |
| Зорны шлях (Star Trek) | |
|---|---|
| Тэлевізійныя сэрыялы |
Арыгінальны сэрыял · Анімацыйны сэрыял · Наступнае пакаленьне · Глыбокі космас 9 · Вояджэр · Энтэрпрайз
|
| Фільмы |
The Motion Picture (I) · Гнеў Хана (II) · У пошуках Спока (III) · Вандраваньне дадому (IV) · Апошняя мяжа (V) · Неадчыненая краіна (VI) · Пакаленьні (VII) · Першы кантакт (VIII) · Паўстаньне (IX) · Адплата (X) · Зорны шлях (XI)
|