Зорны шлях

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

«Зорны шлях» (анг. Star Trek) — папулярны навукова-фантастычны франчайз, які ўлучае на сёньняшні дзень шэсьць тэлевізійных сэрыялаў (у тым ліку мультыплікацыйны), 11 поўнамэтражных фільмаў, сотні кніг і аповедаў, велізарную колькасьць кампутарных гульняў. Паводле матываў кінаэпапеі створана мноства прац прыхільнікаў. «Зорны шлях» зрабіў значны уплыў на амэрыканскую масавую культуру і па праву заслужыў статус субкультуры.

Аўтарам ідэі «Зорнага шляху», а таксама сэрыялу «Зорны Шлях: Арыгінальны сэрыял», які паклаў пачатак эпапеі і выйшаў на экраны 8 верасьня 1966 году, быў Джын Родэнбэры.

Тэлевізійныя сэрыялы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менавіта тэлевізійныя сэрыялы паклалі пачатак эпапеі: 24 чэрвеня 1964 году выходзіць пілётны эпізод Star Trek: The Original Series (TOS) «The Cage» («Клетка») на канале NBC з Джэфры Гантэрам у ролі капітана Крыстафэр Пайк, папярэдніка Джэймза Т. Кэрка. Зрэшты, сэрыя ня выклікала запалу ў кіраўніцтва канала, і праект быў адкладзены. Да таго ж адмовіўся ад здымак Гантэр. 26 жніўня 1965 году NBC заказвае другі пілётны эпізод («Where No Man Has Gone Before» — «Дзе перш ніхто не бываў»), але сцэнар быў прыбраны ў далёкую скрыню і сэрыя выйшла праз год у арыгінальным сэрыяле «Зорнага шляху». Яна была трэцяй па ліку ў першым сэзоне. 8 верасьня 1966 году на канале NBC адбылася прэм’ера «Зорны Шлях: Арыгінальны сэрыял». З тых часоў на экраны вышлі яшчэ пяць сэрыялаў, якія утрымоўваюць у агульнай складанасьці 726 эпізодаў.

Фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сёньняшні дзень зьнята 11 поўнамэтражных фільмаў. Шэсьць зь іх зьвязаныя з «Арыгінальным сэрыялам», тры — з «Наступным пакаленьнем» (анг. Star Trek: The Next Generation) і адзін зь іх, сёмы, уяўляе сабой злучнае зьвяно паміж «Арыгінальным сэрыялам» і «Наступным пакаленьнем». У ім удзельнічаюць героі як «Арыгінальнага сэрыялу», так і «Наступнага пакаленьня».

Сэрыялы і фільмы «Зорнага шляху» ў храналягічным парадку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Храналягічны парадак падзеяў у сусьвеце «Зорнага шляху» адрозьніваецца ад парадку выхаду на экран фільмаў і сэрыялаў. Азначэньне храналёгіі ўскладняецца тым, што ў некаторых фільмах і эпізодах героі падарожнічаюць у часе. Ніжэй прыведзены сьпіс фільмаў і сэрыялаў паводле храналёгіі разьвіцьця падзеяў:

  1. Зорны шлях 4: Вандраваньне дадому (асноўная частка)
  2. Зорны шлях: Першы кантакт (асноўная частка)
  3. Зорны шлях: Энтэрпрайз
  4. Зорны шлях (2009) (асноўная частка)
  5. Зорны Шлях: Арыгінальны сэрыял
  6. Зорны шлях: Анімацыйны сэрыял
  7. Зорны шлях: Фільм
  8. Зорны шлях 2: Гнеў Хана
  9. Зорны шлях 3: У пошуках Спока
  10. Зорны шлях 4: Вандраваньне дадому (пачатак і канец)
  11. Зорны шлях 5: Апошняя мяжа
  12. Зорны шлях 6: Неадчыненая краіна
  13. Зорны шлях: Пакаленьні (пачатак)
  14. Зорны шлях: Наступнае пакаленьне
  15. Зорны шлях: Глыбокі космас 9 (1-2 сэзоны)
  16. Зорны шлях: Глыбокі космас 9 (3 сэзон), Зорны шлях: Вояджэр (падзеі разьвіваюцца раўналежна)
  17. Зорны шлях: Пакаленьні (асноўная частка)
  18. Зорны шлях: Глыбокі космас 9 (4-5 сэзоны)
  19. Зорны шлях: Першы кантакт (пачатак і канец)
  20. Зорны шлях: Глыбокі космас 9 (6-7 сэзоны)
  21. Зорны шлях: Паўстаньне
  22. Зорны шлях: Вояджэр (канец)
  23. Зорны шлях: Адплата
  24. Зорны шлях: 11 (2009) (эпізадычна)

Commons-logo.svg  Зорны шляхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў