Зорны шлях: Вандраваньне дадому
| Зорны шлях IV: Вандраваньне дадому | |
| Star Trek IV: The Voyage Home | |
| Рэжысэр | Леанард Німой |
|---|---|
| Прадусар | Гарв Бэнет, Кэрк Тэтчэр, Ральф Ўінтэр |
| Сцэнарыст | Гарв Бэнет, Стыў Мірсан, Пітэр Крайкс, Нікалас Мэер |
| Кампазытар | Леанард Розэнман |
| Апэратар | Дональд Пітэрман |
| Вытворчасьць | |
| Дата выхаду | 1986 |
| Час | 119 хв |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Бюджэт | 25 млн $ |
| Папярэдні | У пошуках Спока |
| Наступны | Апошняя мяжа |
| 0092007/ Профіль на IMDb | |
Зорны Шлях IV. Вандраваньне дадому (ангел. Star Trek IV: The Voyage Home) — чацьвёрты поўнамэтражны навукова-фантастычны фільм, дзеяньне якога адбываецца ў сусьвеце «Star Trek».
[рэдагаваць] Сюжэт
«Вандраваньне дадому» зьяўляецца працягам сюжэту трэцяга фільму «У пошуках Спока» (ангел. Star Trek III: Search for Spock). Экіпаж загінулага карабля «USS Enterprise» пад камандаваньнем Кэрка вяртаецца на захопленым клінгонскім караблі дадому, рыхтуючыся панесьці пакараньне за згон зоркалёта і сабатаж. У той жа час зблізку Зямлі зьяўляецца касьмічны карабель невядомага паходжаньня. Ён валодае дзіўнай уласьцівасьцю нэгатыўна ўплываць на зямное надвор'е і транслюе на Зямлю сыгналы на мове кітоў (да 23 стагодьдзя цалкам вымерлых). Капітан Кэрк адпраўляецца ў мінулае, каб прывезьці з сабой кітоў і прадухіліць згубу роднай плянэты…
Час дзеяньня фільму — 2286 і 1986 гады.
[рэдагаваць] Акторы
- Ўільям Шатнэр — контр-адмірал Джэймз Тыбэрыюс Кэрк
- Леанард Німой — камандэр Спок
- Дэфорэст Кэлі — камандэр, доктар Леанард «Боўнз» МакКой
- Джэймз Духан — камандэр, галоўны інжынэр Мантгомэры «Скоці» Скот
- Нішэль Нікольс — лейтэнант-камандэр Ухура
- Джордж Такеі — лейтэнант-камандэр Хікару Сулу
- Уолтар Кеніг — лейтэнант Павел Чэхаў
- Кэтрын Хікс — доктар Джыліян Тэйлэр
- Робэрт Элэнстэйн — прэзідэнт Фэдэрацыі
- Джэйн Уайэт — Аманда Грэйсан
- Брок Пітэрс — адмірал Картрайт
- Марк Ленард — Пасол Сарэк
- Робін Кэртыс — лейтэнант Саавік
| Зорны шлях (Star Trek) | |
|---|---|
| Тэлевізійныя сэрыялы | |
| Фільмы |
The Motion Picture (I) · Гнеў Хана (II) · У пошуках Спока (III) · Вандраваньне дадому (IV) · Апошняя мяжа (V) · Неадчыненая краіна (VI) · Пакаленьні (VII) · Першы кантакт (VIII) · Паўстаньне (IX) · Адплата (X) · Зорны шлях (XI)
|