Зорны шлях: У пошуках Спока
| Зорны шлях III: У пошуках Спока | |
| Star Trek III: The Search for Spock | |
| Рэжысэр | Леанард Німой |
|---|---|
| Прадусар | Гарв Бэнет, Гэры Нардына, Ральф Ўінтэр |
| Сцэнарыст | Гарв Бэнет |
| Кампазытар | Джеймз Горнэр |
| Апэратар | Чарльз Корэл |
| Вытворчасьць | |
| Дата выхаду | 1 чэрвеня 1984 |
| Час | 105 хв |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Бюджэт | 18 млн $ |
| Папярэдні | Гнеў Хана |
| Наступны | Зорны шлях: Вандраваньне дадому |
| 0088170/ Профіль на IMDb | |
«Зорны шлях 3: У пошуках Спока» (ангел. Star Trek III: The Search for Spock) — трэці поўнамэтражны навукова-фантастычны фільм, дзеяньне якога адбываецца ў сусьвеце «Star Trek».
- Прэм’ера фільму адбылася: 1 чэрвеня 1984 году.
- Бюджэт фільму: 18 000 000 даляраў.
- Касавыя зборы ў кінатэатрах ЗША у год паказу: 39 000 000 даляраў.
- Поўныя касавыя зборы ў кінатэатрах ЗША: 76 500 000 даляраў.
- Касавыя зборы па ўсім сьвеце: 87 000 000 даляраў.
[рэдагаваць] Сюжэт
Час дзеяньня фільму: 2286 год. Адмірал Кэрк перажывае цяжкую страту — сьмерць свайго памагатага і сябра Спока. Адначасова з гэтым у яго лепшага сябра, доктара МакКоя адбываецца душэўнае засмучэньне. Сытуацыю растлумачвае прыбылы з Вулькана Сарэк, бацька Спока. Паводле яго словаў, Спок жывы і яго розум зьмешчаны ў целе МакКоя. Існуе і спосаб дапамагчы сябрам. Для яго ажыцьцяўленьня Кэрк зганяе свой былы карабель «USS Enterprise»(цяпер сьпісаны) і ляціць на плянэту Гэнэзіс, парушаючы ўсталяваны на ёй карантын. Адначасова да Гэнэзіса вылятае баявы клінгонскі карабель пад камандаваньнем капітана Круге.
У фільме ўпершыню пасьлядоўна выкарыстоўваецца адмыслова распрацаваная клінгонская мова.
[рэдагаваць] Акторы
- Ўільям Шатнэр — контр-адмірал Джэймз Тыбэрыюс Кэрк
- Леанард Німой — камандэр Спок
- Дэфорэст Кэлі — камандэр, доктар Леанард «Боўнз» МакКой
- Джэймз Духан — камандэр, галоўны інжынэр Мантгомэры «Скоці» Скот
- Нішэль Нікольс — лейтэнант-камандэр Ухура
- Джордж Такеі — лейтэнант-камандэр Хікару Сулу
- Ўолтар Кеніг — лейтэнант Павел Чэхаў
- Робін Кэртыс — лейтэнант Саавік
- Крыстафер Ллойд — лорд, капітан Круге
- Роберт Хукс — капітан Мораў
- Мэрыт Ватрык — Дэвід Маркус
- Марк Ленард — Пасол Сарэк
- Джудыт Андэрсан — Вярхоўны жрэц Вулькана
| Зорны шлях (Star Trek) | |
|---|---|
| Тэлевізійныя сэрыялы | |
| Фільмы |
The Motion Picture (I) · Гнеў Хана (II) · У пошуках Спока (III) · Вандраваньне дадому (IV) · Апошняя мяжа (V) · Неадчыненая краіна (VI) · Пакаленьні (VII) · Першы кантакт (VIII) · Паўстаньне (IX) · Адплата (X) · Зорны шлях (XI)
|