Зорны шлях: Энтэрпрайз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

«Зорны шлях: Энтэрпрайз» (па-ангельску: Star Trek: Enterprise) — навукова-фантастычны тэлевізійны сэрыял, створаны Рыкам Бэрманам і Брэнам Брагам, зьяўляецца шостым тэлевізійным сэрыялам (уключаючы мультыплікацыйны) эпапеі «Star Trek».

Пілётная сэрыя «Энтэрпрайзу» — «Разарванае кола» (па-ангельску: Broken Bow) — выйшла на экраны 26 верасьня 2001 году. Апошні эпізод — «Гэтыя вандраваньні…» (па-ангельску: These Are the Voyages…) — быў паказаны 13 траўня 2005 году.

Першыя сэрыі «Энтэрпрайзу» атрымалі высокі рэйтынг, які, зрэшты, імкліва зваліўся яшчэ да канца першага сэзону, і толькі масавая падтрымка фанатаў дазволіла выйсьці на экран другому і трэцяму сэзону. Да чацьвертага сэзону яго прадусараў Рыка Бэрмана і Брэна Брагу, зьмяніў Мэні Ката. Менавіта зьняты ім чацьверты сэзон, паводле словаў фанатаў і крытыкаў, «расчыніў увесь патэнцыял» сэрыялу. Зрэшты, рэйтынг працягнуў падзеньне, і ў 2005 годзе студыя Paramount зьняла сэрыял з этэру.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Зорны шлях: Энтэрпрайз» зьяўляецца прыквэлам для іншых фільмаў і сэрыялаў эпапеі. Яго дзеяньне пачынае разгортвацца ў 2151 годзе, за сто гадоў да падзеяў сэрыялу «Зорны шлях: Арыгінальны сэрыял».

Чалавецтва зусім нядаўна зьдзейсніла свой першы кантакт і асвоіла касьмічныя палёты са звышсьветлавой хуткасьцю. Зоркалёт «Энтэрпрайз» (па-ангельску: Enterprise NX-01) пад камандаваньнем капітана Джонатана Арчэра — новы, самы дасканалы зоркалёт флёту, абсталяваны самым хуткім рухавіком «Варп-5», становіцца першым пасланцам чалавецтва ў «далёкім космасе». Яго камандзе патрэбна будзе зрабіць мноства навуковых адкрыцьцяў, уступіць у кантакт з новымі, невядомымі цывілізацыямі, выратаваць Зямлю ад зьнішчэньня і пакласьці пачатак Аб’яднанай Фэдэрацыі Плянэт…

Героі і акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герой Званьне Актор Пасада
Джонатан Арчэр Капітан Скот Бакула Камандзір зоркалёта «NX-01 Энтэрпрайз»
Т'Пол Субкамандэр (у вулканскай іерархіі) Джолін Блэлак Першы афіцэр і афіцэр па навуцы
Чарльз «Трып» Такер III Камандэр Конар Трынір Галоўны інжынер
Малькольм Рыд Лейтэнант Дамінік Кітынг Афіцэр па тактыцы
Хошы Сато Энсін Лінда Пак Афіцэр па сувязі
Трэвіс Майнвізэр Энсін Энтані Мантгомеры Рулявы
Флокс Доктар Джон Білінгслі Галоўны лекар

Commons-logo.svg  Зорны шлях: Энтэрпрайзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў