Зорны шлях: The Motion Picture
| Зорны шлях: Фільм | |
| Star Trek: The Motion Picture | |
| Рэжысэр | Робэрт Ўайз |
|---|---|
| Прадусар | Джын Родэнбэры |
| Сцэнарыст | Гаральд Лівінгстан, Алан Дын Фостэр (сюжэт) |
| Кампазытар | Джэры Голдсьміт, Джеральд Фрэд, Аляксандр Кураж |
| Апэратар | Рычард Клайн |
| Вытворчасьць | |
| Дата выхаду | 6 сьнежня 1979 |
| Час | 132 хв |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Бюджэт | 35 млн $ |
| Наступны | Гнеў Хана |
| 0079945/ Профіль на IMDb | |
«Зорны шлях: Кінафільм» (ангел. Star Trek: The Motion Picture) — першы поўнамэтражны навукова-фантастычны фільм, дзеяньне якога адбываецца ў сусьвеце «Зорны шлях».
Прэм’ера фільму адбылася: 6 сьнежня 1979 году. Бюджэт фільму: 35 000 000 даляраў. Касавыя зборы ў кінатэатрах ЗША у год паказу: 34 000 000 даляраў. Поўныя касавыя зборы ў кінатэатрах ЗША: 82 000 000 даляраў. Касавыя зборы па ўсім сьвеце: 139 000 000 даляраў.
[рэдагаваць] Сюжэт
Час дзеяньня — 2271 год. З глыбінь космасу да Зямлі набліжаецца неапазнаны аб’ект гіганцкага памеру, які заве сябе «Ві-джэр» і які не ўступае ў які-небудзь кантакт. Зоркалёт «USS Энтэрпрайз» зьяўляецца адзіным у флёце караблём, які можа ў малы тэрмін дабрацца да гэтага дзіўнага аб’екта. Гэтае заданьне разам з караблём перадаюцца былому капітану «Энтэрпрайза», а цяпер контр-адміралу Зорнага флёту Джэймзу Т. Кэрку, які бярэ з сабой і ўсю сваю старую каманду.
[рэдагаваць] Акторы
- Ўільям Шатнэр — контр-адмірал Джэймз Тыбэрыюс Кэрк
- Леанард Німой — камандэр Спок
- Дэфорэст Кэлі — камандэр, доктар Леанард «Боўнз» МакКой
- Джэймз Духан — камандэр, галоўны інжынэр Мантгомэры «Скоці» Скот
- Нішэль Нікалз — лейтэнант-камандэр Ухура
- Джордж Такеі — лейтэнант-камандэр Хікару Сулу
- Ўолтэр Кеніг — лейтэнант Павел Чэхаў
- Грэйс Лі Ўітні — Галоўны старшына Джэніс Рэнд
- Мажэл Барэт — мэдсястра Крыстын Чапел
- Пэрсіс Камбата — лейтэнант Айлія
- Стывен Колінз — капітан Ўілард Дэкер
- Марк Ленард — капітан клінгонскага зоркалёта
| Зорны шлях (Star Trek) | |
|---|---|
| Тэлевізійныя сэрыялы | |
| Фільмы |
The Motion Picture (I) · Гнеў Хана (II) · У пошуках Спока (III) · Вандраваньне дадому (IV) · Апошняя мяжа (V) · Неадчыненая краіна (VI) · Пакаленьні (VII) · Першы кантакт (VIII) · Паўстаньне (IX) · Адплата (X) · Зорны шлях (XI)
|