Зразы
Зра́зы – мясная страва, якая зьявілася яшчэ ў Вялікім княстве Літоўскім. Цяпер зьяўляецца блюдам беларускай, польскай, украінскай і летувіскай кухні, але карыстаецца папулярнасьцю і ў іншых краінах.
Гатаваньне [рэдагаваць]
Клясычныя зразы робяцца з тонкіх кавалкаў скручанага мяса (звычайна ялавічыны), якія запраўляюцца сольлю і перцам, фаршыруюцца садавіной, грыбамі, яйкамі і бульбай. Тым ня менш існуе вялікая колькасьць розных камбінацыяў фаршыраваньня і часта зьяўляюцца новыя.
Скручаныя кавалкі мяса зьвязваюцца ніткай, ці пратыкаюцца зубачысткамі. Потым зразы гатуюцца кароткі час на алеі і кладуцца ў ёмістасьць з салерай, цыбуляй і рознымі спэцыямі каб яны ўвабралі водар. Ёмістасьць ставіцца на маленькі агонь. Перад падачай на стол ніткі і зубачысткі выдаляюцца, зразы пасыпаюцца мукой, ці пакрываюцца сьмятанай. Звычайна зразы падаюцца з соўсам у якім яны гатаваліся і гарніруюцца грэчневай ці ячменнай кашай.
Гісторыя [рэдагаваць]
Невядома дакладна, калі зразы былі прыгатаваныя ў першыню, а таксама дзе гэта адбылося. Цяпер на вынаходніцтва зразаў прэтэндуюць Беларусь, Польшча, Украіна і Летува. Аднак вядома, што вельмі падобная ежа існавала ў Італіі стагодзьдзі таму. Верагодна зразы былі прывезены ў ВКЛ ў Заходняй Эўропы мілянскай прынцэсай Бонай Сфорцай.
Першы афіцыйны рэцэпт зразаў датуецца 1783 годам.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Зразы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў