Зыгмунт Вольскі
Зыгмунт Вольскі (?—?) — лясьнічы, першы рэдактар газэты «Наша Ніва».
Зыгмунд Вольскі быў лясьнічым, зьнятым з пасады расейскімі ўладамі за вызнаньне каталіцкае веры і праз гэта моцна пакрыўджаны на ўладу[1]. Ім кіравала жаданьне закласьці даходнае прадпрыемства, а з тае прычыны, што забароненая «Наша Доля» мела вялікую папулярнасьць, Вольскі згадзіўся выдаваць беларускую газэту. Але хутка зразумеў, што не атрымае прыбытку ад «нявыгаднага прадпрыемства».
Напачатку ў перадавіцы «Нашай Нівы» было напісана, што «мы будзем служыць усяму беларускаму працоўнаму народу». Але супраць гэтага выступілі Кучэўскі і Вольскі. Голас адказнага рэдактара і ўласьніка выдавецтва, пераважыў: перадавіцу перапарвілі, і слова «працоўнаму» зьмянілі на «скрыўджанаму». Маўляў, трэба паказаць уладзе, што газэта стаіць не на клясавым грунце, а на агульнанацыянальным[2].
[рэдагаваць] Крыніцы
| Рэдактары газэты «Наша Ніва» | |
|---|---|
|
Зыгмунт Вольскі (1906) · Аляксандар Уласаў (1906—1914) · Янка Купала (1914—1915) · Антон Луцкевіч (1920) · Уладзіслаў Знамяроўскі (1920) · Сяргей Дубавец (1991—2000) · Андрэй Дынько (2000—2006) · Андрэй Скурко (2006 — дасюль)
|
|