Зыгмунт Закрэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зыгмунт Закрэўскі (па-польску: Zygmunt Zakrzewski; 28 сакавіка 1867, Познань11 сакавіка 1951, Кракаў) — польскі нумізмат. Па прафэсіі хімік. Прафэсар.

Навучаўся хіміі найперш у Дрэздэне, пасьля ў Карлсруэ, дзе дактарызаваўся з хіміі (1893), а таксама ў Швайцарыі, дзе абараніў дактарат зь філязофіі. Працаваў на вялікапольскіх цукроўнях. У 1914—1918 гадах посол на сойм прускі. У 1919 годзе стараста стшэльненскі.

Зацікавіўся нумізматыкай яшчэ гімназістам. Асабліва цікавіўся пястаўскімі манэтамі. У юнацкія гады пачаў дасьледаваньне нумізматыкі зь Бібліятэкі Рачынскіх у Познані. Пасьля двух гадоў досьледаў нават атрымаў права самастойнага дасьледаваньня сярэднявечных дакумэнтаў. Павялічваў свой збор на той час з дапамогай злотнікаў і зэгармістраў.

У 21 год (1888) меў 50 пястаўскіх манэт пачынаючы з рэдкага дэнару Храбрага. Удзельнічаў у нумізматычных аўкцыёнах. Да яго па кансультацыі зьвярталіся вядомыя польскія і аўстрыйскія нумізматы.

Пасьля Першай сусьветнай вайны прызначаны загадыкам катэдры Сярэднявечнай нумізматыкі Познанскага ўнівэрсытэту. У 19251927 гадах рэдактар часопісу «Wiadomości numizmatyczne-archeologicznie» («Нумізматычна-археалягічныя ведамасьці»).

Пад час Другой сусьветнай вайны — у Францыі ў ваколіцах Булонь-сюр-Мэр. Пасьля вайны нейкі час жыў у Італіі і Вялікабрытаніі. У 1948 годзе вярнуўся ў Польшчу.

У 1948 — выкладчык сярэднявечнай нумізматыкі ў Ягелонскім унівэрсытэце. Выдаў больш за 60 нумізматычных прац.

Напрыканцы жыцьця меў калекцыю больш за 5000 пястаўскіх манэт збольшага Храбрага. Яго калекцыя трапіла ў Нацыянальны Музэй Кракава і ўвайшла ў склад збораў Чапскага.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]