Зыгмунт Сідаровіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зыгмунт Сідаровіч
Дата нараджэньня 1 красавіка 1846(1846-04-01)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 траўня 1881(1881-05-02)[1][2][4] (35 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак маляр
Пэйзаж, 1878
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сідаровіч.

Зыгмунт Сідаровіч (па-польску: Zygmunt Sidorowicz; 1846, Львоў — 1881, Вена) — польскі мастак, пэйзажыст, пісаў таксама партрэты.

Пасьля сканчэньня політэхнічных штудыяў у Львове выехаў на навучаньне ў Венскую акадэмію, дзе займаўся ў 18641867. Вярнуўшыся ўва Львоў, зарганізаваў сваю выставу. У 1873 выехаў навучацца ў Мюнхэн. Уваходзіў у кола такіх маляроў, як Юзэф Брант, Аляксандар Коціс, У. Брахоцкі. У 1878 выехаў у Вену.

Вядомы перш за ўсё маляваньнем сьціплых пэйзажаў, што адлюстроўвалі занядбаны стан польскае вёскі ў розны час дню.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Stefania Krzysztofowicz-Kozakowska, Malarstwo Polskie w zbiorach za granicą, Wydawnictwo Kluszczyński, 2003, ISBN 83-88080-85-7

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зыгмунт Сідаровічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў