Зыгмунт Чаховіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зыгмунт Чаховіч
Zygmunt Czechowicz.jpg
Чалец Літоўскага правінцыйнага камітэту
1862 — 1863
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 19 жніўня 1831
вёска Сурвілішкі, Дзісенскі павет, Літоўска-Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 27 кастрычніка 1907
маёнтак Малыя Бясяды, Вялейскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Бацькі: Бэрнард Чаховіч
Юзэфа з Мірскіх
Род: Чаховічы
Адукацыя: Віленскі шляхецкі інстытут (1851)
Рэлігія: Хрысьціянства

Зыгмунт Бэрнардавіч Чаховіч (Чаховіч-Ляхавіцкі) гербу Астоя (1831; в. Сурвілішкі, цяпер Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 1907; маёнтак Малыя Бясяды, цяпер Лагойскі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў. Радавод вёў з XVI стагодзьдзя, з часоў Жыгімонта III[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і завілейскага падкаморага, удзельніка паўстаньня 1830-1831 гадоў Бэрнарда Чаховіча і Юзэфы зь Сьвятаполк-Мірскіх(be)[2]. У 1851 годзе скончыў Віленскі шляхецкі інстытут, вучыўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце.

У 18621863 гадах чалец Літоўскага правінцыйнага камітэту, пасьля яго ліквідацыі экспэдытар (загадваў кансьпіратыўнымі сувязямі з ваяводзтвамі) у Аддзеле кіраўніцтва правінцыямі Літвы і Выканаўчым аддзеле Літвы. Паплечнік Каліноўскага па падрыхтоўцы і кіраўніцтве паўстаньнем[3]. Пры гэтым не даваў веры накірункам і праграмам: «Мы ў маленькай лодачцы пасярод вялікай буры, розныя элементы не прыйдуць да згоды»[4].

Арыштаваны 31 ліпеня 1863 году. Асуджаны на 12 гадоў Нерчынскай катаргі (Забайкальская вобласьць). У 1875 г. адабраныя пасьля арышту маёнткі Крашаны і Мацкоўцы (цяпер вёска Мацковічы, Пастаўскі раён) прадалі за даўгі.

Каля 1880 г. вярнуўся ў Беларусь, жыў у маёнтку Малыя Бясяды (Вялейскі павет, Віленская губэрня) напаўлегальна без урадавага дазволу[5]. Быў знаёмы з маладым Янкам Купалам, сям’я якога ў 18951904 гадох пражывала непадалёк у фальварку Селішча. У доме Чаховіча Янка Купала ўпершыню пазнаёміўся зь нелегальнай літаратурай, карыстаўся яго бібліятэкай і гутарыў зь ім пра паўстаньне 1863—1864 гадоў. Пра іх сустрэчы паэт неаднойчы ўспамінаў у аўтабіяграфіях. Моцна паўплываў на сьветапогляд будучага беларускага клясыка.

У мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Караткевіч апісаў яго ўплыў на ўтварэньне сьветапогляду Янкі Купалы ў п’есе «Калыска чатырох чараўніцаў».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9 (пол.).
  • Oleg Łatyszonek, Eugeniusz Mironowicz, Historia Białorusi od połowy XVIII do XX w., Rozdział IV. Powstanie styczniowe, Białystok 2002, ss. 94-95. (пол.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ігар Пракаповіч. Зыгмунт Чаховіч - паўстанец, пакутнік, духоўны бацька Янкі Купалы // Шыпшына : бюлетэнь. — Ліпень 2011. — № 7. — С. 5-6.
  2. ^ Янка Драўніцкі. Камаі - радзіма Браніслава Руткоўскага // Куфэрак Віленшчыны : часопіс. — 2004. — № 1 (9). — С. 133-148.
  3. ^ Генадзь Кісялёў. Чаховіч (Чаховіч-Ляхавіцкі) // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2003. — Т. 17. — С. 261. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
  4. ^ Э. Кучэўскі-Порай. Рэарганізацыя ЛПК // Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць / Генадзь Кісялёў. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1999. — 464 с. — (Гісторыка-літаратурныя помнікі). — ISBN 985-6318-41-6
  5. ^ Ігар Пракаповіч. Летуценьнік, заўсёды заняты кнігамі // Культура : газэта. — 24 верасьня 2011. — № 39 (1010). — С. 14.