Зьбігнеў Алясьніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зьбігнеў Алясьніцкі

Зьбі́гнеў Кардынал Алясьні́цкі (па-польску: Zbigniew Oleśnicki; 5 сьнежня 13891 красавіка 1455) — польскі рэлігійны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алясьніцкі нарадзіўся ў сям’і кракаўскага судзьдзі. Навучаўся ў Сандоміры, ва Ўроцлаве і ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. Пачынаючы з 1410 году супрацоўнічаў у канцэлярыі польскага караля Уладзіслава II Ягайлы, якому Алясьніцкі ў тым жа годзе выратаваў жыцьцё ў Грунвальдзкай бітве. З 1423 і да сьмерці — біскуп Кракаўскі. У пэрыяд з 1411 па 1429 год удзельнічаў у шматлікіх важных дыпламатычных місіях у якасьці натарыюса, протанатарыюса і біскупа, між іншым пры двары караля Сігізмунда, на службе ў папы рымскага Яна XXIII і брандэнбурскага курфюрста Фрыдрыха I. Адначасова з гэтым Алясьніцкі пераймае верхавенства ў царкоўнай іерархіі і ў колах дробнай палітычнай алігархіі, а ў часы кіраваньня караля Уладзіслава III (1434—1444) Алясьніцкі быў па сутнасці рэгентам Польшчы.

У зьнешняй палітыцы Алясьніцкі выступаў за вяртаньне Сілезіі да Польшчы, і спрыяў узмацненьню польска-вугорскай уніі з мэтай сумеснай барацьбы супраць Асманскай імпэрыі. У 1440 годзе Уладзіслаў III узышоў на вугорскі трон. У 1435 годзе Алясьніцкі садзейнічаў падпісаньню спрыяльнага для Польшчы Берасьцейскага міру ў Куявіі з Тэўтонскім ордэнам.

Ва ўнутранай палітыцы Алясьніцкі прытрымліваўся інтарэсаў алігархіі, магнатаў і царквы. Выступаў супраць каралеўскіх рэформ. У сваёй дыяцэзіі Зьбігнеў Алясьніцкі змагаўся зь любымі праявамі ерасі, з асаблівай жорсткасьцю бароўся з гусізмам і яго пашырэньнем у Польшчы. Пасля таго, як у 1447 годзе на трон узышоў кароль Казімір Ягелончык, Алясьніцкі страціў палітычны ўплыў і далучыўся да апазыцыі. У 1444 годзе Зьбігнеў Алясьніцкі быў абвешчаны кардыналам Базэльска-Фларэнтыйскім саборам, а ў 1449 годзе зноў атрымаў кардынальскі тытул ад папы рымскага Мікалая V за сваю адданасьць. Кардынал ахвотна ўсталёўваў кантакты з навукоўцамі і літаратарамі, сярод якіх былі, напрыклад, Іаан Лангінус і Енэа Сільвіё Пікаламіні, з апошнім Алясніцкі рэгулярна перапісваўся.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Зьбігнеў Алясьніцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў