Зьбігнеў Васэрман
| Зьбігнеў Васэрман | ||||
| Міністар—каардынатар адмысловых службаў | ||||
|---|---|---|---|---|
| 31 кастрычніка 2005 — 16 лістапада 2007 [1] | ||||
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Квасьнеўскі, Лех Качынскі |
|||
| Прэм’ер-міністар: | Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі |
|||
| Асабістыя зьвесткі: | ||||
| Нарадзіўся: | 17 верасьня 1949 Кракаў, Польшча |
|||
| Памёр: | 10 красавіка 2010 пад Смаленскам, Расея | |||
| Нацыянальнасьць: | паляк | |||
| Рэлігія: | каталік | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Зьбігнеў Васэрман (па-польску: Zbigniew Wassermann; нар. 17 верасьня 1949 году ў Кракаве — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі праўнік (пракурор), дэпутат Сойму, былы міністар-каардынатар адмысловых службаў.
Скончыў факультэт права й адміністрацыі Ягелонскага ўнівэрсытэту (1972). Да 1991 году й ў 1993—2000 гадох працаваў пракуратарам, пракурорам [2].
Быў абраны дэпутатам Сойму 4-га, 5-га й 6-га скліканьняў (2001—2010) [3]. Цікавіўся спэцслужбамі. За часам 4-га скліканьня сойму быў старшынём камісіі па спэцслужбам і намесьнікам галавы сьледчай камісіі [3]. За часам 5-га скліканьня сойму быў міністрам-каардынатарам адмысловых службаў. За часам 6-га скліканьня сойму быў чальцом сьледчай камісіі [3].
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы [4].
Пахаваны ў Кракаве.
Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць]
- ^ з перапынкам 7-11 верасьня 2007.
- ^ Яны загінулі пад Катыньню // Радыё Свабода, 12 красавіка 2010
- ^ а б в Архіў старонкі Сойму (пол.)
- ^ Komunikat Nr 163/VI kad. (пол.)
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 17 верасьня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Выпускнікі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Польскія пракуроры
- Паслы на Сойм ІІІ Рэчы Паспалітай Польскай
- Міністры Польшчы
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Смаленскай вобласьці
- Загінулі ў авіякатастрофах
- Пахаваныя ў Кракаве