Зьбігнеў Рэліга
| Зьбігнеў Рэліга | ||||
Зьбігнеў Рэліга у 2005 годзе |
||||
| міністар здароўя | ||||
|---|---|---|---|---|
| 31 кастрычніка 2005 — 16 лістапада 2007 | ||||
| Прэзыдэнт: | Лех Качынскі | |||
| Прэм’ер-міністар: | Казімер Марцінкевіч, Яраслаў Качынскі | |||
| Папярэднік: | Марэк Баліцкі | |||
| Наступнік: | Эва Копач | |||
| Асабістыя зьвесткі: | ||||
| Нарадзіўся: | 16 сьнежня 1938 |
|||
| Памёр: | 8 сакавіка 2009 |
|||
| Нацыянальнасьць: | ||||
| Партыя: | Права і Справядлівасьць (апошняя) | |||
| Рэлігія: | — (атэіст) | |||
| Узнагароды: |
|
|||
Зьбігнеў Рэліга (па-польску: Zbigniew Religa; нар. 16 сьнежня 1938 году ў Медневіцах, Мазавецкае ваяводзтва — пам. 8 сакавіка 2009 году ў Варшаве) — польскі лекар (кардыяхірург) і палітык.
Доктар габілітаваны мэдыцынскіх навук (1981), прафэсар Сылескай Мэдычнай Акадэміі (1990), рэктар Сылескай Мэдычнай Акадэміі (1996—1999). Праводзіў першую ў Польшчы трансплянтацыю сэрца (1986).
Сэнатар ІІІ і V скліканьня (1993—1997 і 2001—2005). У 2005—2007 гадах міністар здароўя ва ўрадах Казімера Марцінкевіча і Яраслава Качынскага. З 2007 году дэпутат Сейму VІ скліканьня, быў таксама прызначаны яго маршалам-сэньёрам.
Кавалер Ордэна Белага Арла (2008) і чалец яго капітулы, а таксама кавалер Крыжа Кавалерскага Ордэна Адраджэньня Польшчы.
Пра яго асобу зьнялі два фільмы (1986, 1993). Адзін раз выступіў у кінасэрыялу, у якім граў самага сябе (2001).
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Зьбігнеў Рэліга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Біяграфія на старонцы ўрада Савета Міністраў Польшчы (пол.)
- Асоба Зьбігнева Рэлігі на старонцы Filmpolski.pl (пол.)
- Кавалеры ордэна Белага арла
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 16 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводзтве
- Сэнатары Польшчы
- Міністры Польшчы
- Дэпутаты Сойму Польшчы
- Кавалеры ордэна Адраджэньня Польшчы
- Памерлі 8 сакавіка
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Памерлі ад раку
- Пахаваныя ў Варшаве