Узвод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зьвяз (падразьдзяленьне)»)
Зьвяз нямецкай арміі

Узвод[1][2], зьвяз[3][4][5][6] — тактычнае падразьдзяленьне, што ўваходзіць у склад роты, батарэі. Асобныя ўзводы могуць утрымлівацца паводле самастойных штатаў у складзе частак, злучэньняў, упраўленьняў, установаў і іншых. Існуе ва ўсіх родах войскаў і спэцыяльных войсках, а таксама ў частках і падразьдзяленьнях забесьпячэньня й абслугоўваньня большасьці ўзброеных сілаў сьвету. Звычайна складаецца з 2—4 аддзяленьняў (разьлікаў, экіпажаў).

Віды: мотастралковыя, мотапяхотныя, пяхотныя, парашутна-дэсантныя, танкавыя, артылерыйскія, мінамётныя, процітанкавыя, разьведвальныя, сапэрныя, сувязі, кіраваньня, камэнданцкія, рэгуляваньня, мэдыка-санітарныя, гаспадарчыя, забесьпячэньня, абслугоўваньня й іншыя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]