Дзятлава
| Дзятлава | |||||
У цэнтры места |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1498 | ||||
| Былая назва: | Зецел, Дзенцел | ||||
| Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
| Раён: | Дзятлаўскі | ||||
| Насельніцтва: | 7,8 тыс. (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1563 | ||||
| Паштовы індэкс: | 231460 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°29′ пн. ш. 25°25′ у. д. / 53.483° пн. ш. 25.417° у. д.Каардынаты: 53°29′ пн. ш. 25°25′ у. д. / 53.483° пн. ш. 25.417° у. д. | ||||
|
Дзятлава на мапе Беларусі
Дзятлава
|
|||||
Дзя́тлава, Зьдзе́цел — места ў Беларусі, на рацэ Зьдзецелка. Адміністрацыйны цэнтар Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 7,8 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Гарадзенскай вобласьці, за 165 км на паўднёвы ўсход ад Горадні, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (лінія Баранавічы — Ліда). Аўтамабільныя на Слонім, Ліду, Наваградак.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Паходжаньне тапоніму «Зьдзецел» упершыню спрабаваў патлумачыць беларускі географ В. Жучкевіч. Ён прыйшоў да высновы, што паселішча атрымала назву ад ракі Зьдзецелкі (Дзятлаўкі), на якой яно знаходзіцца, а рака — ад віду птушак[1]. Украінскі мовазнавец А. Непакупны дасьледаваў лінгвістычную аснову назвы Зецела — імя ракі і места. Ён палічыў, што яно ўтварылася ад назвы возера, якое знаходзілася ля вытокаў, альбо ў рэчышчы ракі, бо толькі ў гэтым выпадку ўжываецца суфікс «ело». Рэшткі старажытнага возера захавадіся да нашага часу[2]. Паводле вэрсіі У. Данільчыка, айконім Здзечало мог утварыцца ад таго ж корня, што і слова «сядло» ці «сяло», бо ва ўсходніх славянаў гуказлучэньне «дл» перайшло ў адзін гук «л» (мыдла — мыла). Апроч гэтага, назву Дзянцёл паселішча магло атрымацъ праз прозьвішча або мянушку чалавека, які ў сваю чаргу мог набыць мянушку або прозьвішча ад свайго прафэсійнага занятку — дзяўбленьня калодаў для пчолаў, начовак, карытаў, чаўноў (дзёўб, як дзяцел), або яго нашчадкаў.
У розныя часы места мела розныя назвы:
- Зьдзецел[3][4] або Зьдзя́цел[5] (старабел. Здетел) — гістарычная беларуская назва, сустракаецца ў дакумэнтах часоў Вялікага Княства Літоўскага;
- Zdzięcioł — польская назва;
- Zietil — габрэйская назва на мове ідыш;
- Zietela — летувіская назва;
- Дятлово — расейская назва;
- Дзятлава — наркамаўская назва, калькаваньне з расейскай.
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Здзенцел, Здзечаль, Здзенцель, Здэтэль, Зэтэль, Зэтэля, Зецял, Дзенцёл, Дзенцёлкі, Дзенцел, Зецел, Здзечало. На такое разыходжаньне, магчыма, паўплывалі мясцовыя габрэі. На мове ідыш няма спалучэньня «дз», таму габрэі маглі зьмяніць яго на «з» і замест «Дзецел» атрымалася «Зецел», пагатоў на ідыш «тэль» — гэта места[6].
Назва Дзятлава пачала ўжывацца адносна нядаўна[1].
[рэдагаваць] Гісторыя
Першыя пісьмовыя згадкі пра Зьдзецел датуюцца 1440—1450-мі гадамі. У гэты час мясьціна ўваходзіла ў склад Троцкага ваяводзтва. Каля 1492 вялікі князь Казімер фундаваў тут будову касьцёла. У 1498 вялікі князь Аляксандар перадаў воласьць Зьдзецел гетману вялікаму Канстантыну Астроскаму ў вечнае карыстаньне з правам заснаваньня мястэчка[7]. Апошні ў пач. XVI ст. збудаваў у мястэчку драўляны замак, які некаторы час меў важнае абарончае значэньне (у дакумэнтах згадваецца як двор Здетело).
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Зьдзецел увайшоў у склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. Станам на 1580 тут было 118 двароў і 5 вуліцаў[7]. У пач. XVIІ ст. Зьдзецел перайшоў у валоданьне Сапегаў. У 1624—1646 Леў Сапега збудаваў у мястэчку касьцёл, пры якім дзейнічаў шпіталь. З 1655 Зьдзецелам валодалі князі Палубінскія, з 1685 — Радзівілы. На 1689 — 126 двароў і 9 вуліцаў[7].
За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў студзені 1708 у ваколіцах Зьдзецела некаторы час знаходзілася асноўная групоўка расейскіх войскаў. У самім мястэчку на працягу тыдню кватараваў цар маскоўскі Пётар I. Пазьней Зьдзецел занялі швэды, якія спалілі яго разам з замкам. У 1743 мястэчка пацярпела ад пажару. У 1751 Радзівілы збудавалі ў Зьдзецеле палац. Станам на 1784 тут было 176 двароў, 5 вуліцаў і 3 завулкі; працавалі 3 млыны, школа і шпіталь[7]. У кан. XVIII ст. мясьціна перайшла ў валоданьне Солтанаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Зьдзецел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Апошні ўладальнік мястэчка Станіслаў Солтан браў удзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў, за што расейскія ўлады канфіскавалі ягоныя маёнткі. Станам на 1878 тут было 118 двароў; дзейнічалі драўляная царква, мураваны касьцёл і 2 сынагогі; працавалі народная вучэльня, паштовая станцыя, валасное кіраваньне, магазын, крамы, 6 заезных двароў, корчмы; у аўторкі праводзіліся кірмашы. На 1914 — працавалі ватная фабрыка, 5 мёдаварняў, лесапільня, цагельня і 2 гарбарныя заводы.
Згодна з Рыскай мірнай дамовй (1921) Зьдзецел апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 Зьдзецел увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабіўся цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 8 студзеня 1954 у складзе Гарадзенскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 сьнежня 1962 Дзятлаўскі раён расфармавалі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Слонімскага, Наваградзкага і Лідзкага раёнаў. 6 студзеня 1965 раён аднавілі ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 21 чэрвеня 1990 Дзятлава атрымала статус места. 1 сьнежня 2004 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескіх гербу і сьцяга.
- Даўнія выявы Зьдзецела
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XVII стагодзьдзе: 1689 — 1 тыс. чал.[7]
- XIX стагодзьдзе: 1830 — 564 муж., зь іх шляхты 8, духоўнага стану 7, мяшчанаў-юдэяў 444, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 102, жабракоў 3[8];1893 — 3233 чал.[9]; 1897 — 3155 чал.[3]
- XX стагодзьдзе: 1971 — 4,5 тыс. чал.; 1973 — 5,3 тыс. чал.; 1991 — 8,1 тыс. чал.[10]; 1993 — 8,7 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 8,3 тыс. чал.; 2006 — 8,2 тыс. чал.; 2009 — 7,8 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У месьце працуюць 3 сярэднія школы і школа-інтэрнат.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надае меская лякарня.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.
[рэдагаваць] Мас-мэдыя
Выдаецца раённая газэта «Перамога».
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Дзятлава |
|---|
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Працуе гістарычна-краязнаўчы музэй[11]. Спыніцца можна ў гатэлях «Ліпічанка», «Дзядзя Ваня».
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1624—1646)
- Каталіцкая капліца (1813)
- Могілкі габрэйскія
- Палац Солтанаў (XVIII ст.)
- Сынагога (кан. XIX ст.)
- Сядзіба Жыбартоўшчына (пач. XIX ст.)
- Царква Праабражэньня Гасподняга (пач. ХХ ст.)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Царква могілкавая (ХІХ ст.)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды места
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Якаў Кранц (1741—1804) — габрэйскі прапаведнік
- Міхаіл Орда (нар. 1966) — беларускі палітычны дзяяч
- Мікалай Фаўстын Радзівіл (1688—1746) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- Хафец Хаім (1838—1933) — вядомы рабін, галахіст і мараліст
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 115.
- ^ Легенды і паданні аб паходжанні Дзятлава // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскi, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.
- ^ a b Валерый Шаблюк. Дзятлава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 256.
- ^ П. А. Русаў. Паходжанне назвы Дзятлава // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскi, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.
- ^ Вячаслаў Насевіч. Слонімскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 340—341.
- ^ Легенды і паданні аб паходжанні горада // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскi, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.
- ^ a b c d e Аляксандар Ярашэвіч. Дзятлава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 590.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
- ^ Zdzięcioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 556.
- ^ Дятлово // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Дятлово // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскi, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.— 398 с.: іл. ISBN 985-09-0068-7
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Zdzięcioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 556—558.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дзятлава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Зьдзецел на Radzima.org
- Iнфармацыйна-забаўляльны партал гораду Дзятлава
- Iнфармацыйны партал гораду Дзятлава
- Дзятлава на Globus.tut.by
| Дзятлаўскі раён | |
|---|---|
| Горад / Места |
Дзятлава
|
| Мястэчкі | |
| Пасёлак | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астравецкі · Ашмянскі · Бераставіцкі · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі · Зэльвенскі · Іўеўскі · Карэліцкі · Лідзкі · Мастоўскі · Наваградзкі · Слонімскі · Смаргонскі · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
|
| Гарады | ||
| Мястэчкі |
Астрына · Воранава · Вялікая Бераставіца · Жалудок · Зэльва · Казлоўшчына · Карэлічы · Краснасельскі · Любча · Наваельня · Поразава · Радунь · Рось · Сапоцкін · Юрацішкі
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Слонімшчыны | |
|---|---|
| — ¹ У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права; — ² Вылучаным пазначаюцца месты | |