Зьдзіслаў Віньніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зьдзіслаў Юліян Віньніцкі (па-польску: Zdzisław Julian Winnicki; нар. у 1949 г.) — польскі гісторык, юрыст і палітоляг, прафэсар, выкладчык Уроцлаўскага Ўнівэрсытэту.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1985 годзе абараніў ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце доктарскую працу ў галіне юрыдычных навук пад назвай «Рэгенцыйная рада Польскага Каралеўства і ейныя органы (1917—1918)» (па-польску: Rada Regencyjna Królestwa Polskiego i jej organy (1917–1918)). У 2003 годзе ў тым жа ўнівэрсытэце атрымаў габілітацыю за працу «Сучасная беларуская дактрына і гістарыяграфія (на 1989 год) Польшчы і польскасьці» (па-польску: Współczesna doktryna i historiografia białoruska (po roku 1989) wobec Polski i polskości). Спэцыялізуецца ў гісторыі палітычнай думкі, гісторыі ідэі, польскай народнай меншасьці на Ўсходзе, гісторыі польскай дзяржавы і права. Апублікаваў вялікую колькасьць працаў і навуковых артыкулаў, прысьвечаных Усходнім Крэсам і Беларусі. 19 сьнежня 2014 году прызначаны прафэсарам грамадзкіх навук[1].

Цяпер зьяўляецца намесьнікам дырэктара Інстытуту міжнародных дасьледаваньняў Уроцлаўскага ўнівэрсытэту і дырэктарам Інстытуту ўсходазнаўства.

Выбраныя публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Szkice i obrazki zaniemeńskie, «Wspólnota Polska», Уроцлаў, 1999.
  • Współczesna doktryna i historiografia białoruska (po roku 1989) wobec Polski i polskości, Інстытут міжнародных дасьледаваньняў Уроцлаўскага Ўнівэрсытэту, «Arboretum», Уроцлаў, 2003.
  • Szkice kojdanowskie: Kojdanowsko-Polski Region Narodowościowy w BSSR: uwagi o genezie oraz przesłankach funkcjonowania, stan badań problematyki, выдавецтва «Gajt», Уроцлаў, 2005.
  • W Mińsku Litewskim mieście dawnej Rzeczypospolitej, Выдавецтва «Gajt», Уроцлаў, 2005 (выданьне другое, зьмененае і выпраўленае)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 19 grudnia 2014 r. nr 115-16-14 w sprawie nadania tytułu profesora (M.P. z 2015 r. poz. 61)  (пол.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]