Зьмееўка (Бэрыслаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмееўка
укр. Зміївка
Швэдзкая лютэранская кірха ў вёсцы
Швэдзкая лютэранская кірха ў вёсцы
Герб Зьмееўкі
Першыя згадкі: 1782/1915
Краіна: Украіна
Вобласьць: Хэрсонская
Раён: Бэрыслаўскі
Плошча:
  • 96,839 км²
Вышыня: 35 м н. у. м.
Насельніцтва: 2759 чал.
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 5546
Паштовы індэкс: 74372
Геаграфічныя каардынаты: 46°52′13″ пн. ш. 33°34′59″ у. д. / 46.87028° пн. ш. 33.58306° у. д. / 46.87028; 33.58306Каардынаты: 46°52′13″ пн. ш. 33°34′59″ у. д. / 46.87028° пн. ш. 33.58306° у. д. / 46.87028; 33.58306
Зьмееўка на мапе Ўкраіны
Зьмееўка
Зьмееўка
Зьмееўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Зьмееўка (па-ўкраінску: Зміївка) — вёска ў Бэрыслаўскім раёне Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска, пад назвай Старашвэдзкае (па-ўкраінску: Старошведське, па-швэдзку: Gammalsvenskby, на мясцовым дыялекце — па-швэдзку: Gammölsvänskbi), была заснаваная ў 1781 годзе швэдзкімі каляністамі, якіх Кацярына II перасяліла сюды з выспы Хіюмаа, цяпер у Эстоніі. У канцы XVIII стагодзьдзя ў вёску таксама быў паселены яшчэ 31 палонны швэдзкі жаўнер. У 1804 годзе побач узьніклі тры нямецкія вёскі: Шлянґэндорф (па-нямецку: Schlangendorf), Мюльхаўзэндорф (па-нямецку: Mühlhausendorf) і Клёстэрдорф (па-нямецку: Klosterdorf).[1] З часам вёскі разрасьліся і зьядналіся ў адну. У 1929 годзе частка швэдзкага насельніцтва вярнулася ў Швэцыю. Але шмат хто зь іх не атрымаў магчымасьці знайсьці добрую працу і вярнуўся назад. У 1932—1933 гадах ва Ўкраіне быў Галадамор, але пакінуць вёску ў швэдаў ўжо не было магчымасьці. Падчас і пасьля другой сусьветнай вайны нямецкае насельніцтва альбо пакінула вёску самастойна, альбо было выселена савецкай уладай.

Перасяленьне бойкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1951 годзе паводле польска-савецкіх дамоваў аб абмене тэрыторыямі быў ліквідаваны Дольнаўстрыцкі раён Драгобіцкай вобласьці УССР, насельніцтва якога было прымусова выселена з родных вёсак і паселена ў паўднёва-ўсходніх абласьцёх УССР. У Зьмееўку былі пераселены жыхары трох бойкаўскіх вёсак: Ладыны, Нанова і Дольніх Берагоў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва вёскі — 2759 асобаў. Швэдзкая грамада цяпер налічвае каля 100 асобаў. Частка зь іх дагэтуль гаворыць на старашвэдзкай мове. Большасьць насельніцтва (каля 80%) — перасяленцы-бойкі.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы дзейнічаюць тры царквы: праваслаўная (кіеўскага патрыярхату), грэка-каталіцкая і эвангельска-лютэранская кірха.[2]

Помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 годзе (у гадавіну дэпартацыі) на беразе Дняпра быў усталяваны памятны знак з выявай гор, бойкаўскай царквы ды хаты. 23 жніўня 2010 году ў вёсцы быў адчынены мэмарыял «Барацьбітам за волю Украіны». Раней у вёсцы быў помнік Леніну, але паводле рашэньня сельскага савету ён быў дэмантаваны ў 2008 годзе.

Вуліцы вёскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбары ў вёсцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Улічваючы нетыповы для дадзенага рэгіёну склад насельніцтва вёскі, цікавымі зьяўляюцца вынікі выбараў у вёсцы. Мясцовыя жыхары часьцей падтрымліваюць папулярных на захадзе Ўкраіны палітыкаў. Ніжэй пададзена табліца для другога туру выбараў прэзыдэнта ва Ўкраіне 2010 року.[3]

Януковіч Цімашэнка Супраць усіх
Зьмееўка 22,39% 71,30% 5,47%
Хэрсонская вобласьць 59,98% 33,73% 5,04%

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]