Зьмеядзержнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зьмеядзержнік
Зьмеядзержнік
Лацінская назва Ophiuchus
 · у родным склоне Ophiuchi
 · скарот Oph
Простае ўзьняцьцё 17г
Схіленьне −8°
Квадрант SQ3
Плошча 948 кв. гр. (11-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 62
Зорак з плянэтамі 13
Зорак ярчэй за 3.00m 5
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 11
Найярчэйшая зорка α Oph (Рас Альгаге) (2,08m)
Найбліжэйшая зорка Зорка Барнарда
(5,98 сьв. г., 1,83 пк)
Аб’екты Мэсье 7
Мэтэорныя патокі
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +80° і −80°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу ліпеня.

Зьмеядзержнік (па-лацінску: Ophiuchus, Oph) — буйное экватарыяльнае сузор’е, празь якое праходзіць экліптыка. Зьмеядзержнік быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II ст., і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Графічна сузор’е звычайна адлюстроўвалі як чалавека, што хапае Зьмяю. На Беларусі можна назіраць Зьмеядзержніка ўвесну ды ўлетку.[1]

Цяперашняя лацінская назва — Ophiuchus — зьяўляецца грэцкім барбарызмам: Ὀφιοῦχος. Раней яно было вядома пад назвай Serpentarius што зьяўляецца простай калькай.

Зьмеядзержнік і задыяк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Зьмеядзержнік (астралёгія)

Зьмеядзержнік — адно з 13 сузор’яў, якія перасякае экліптыка,[2] за гэта яго празвалі «13-м знакам задыяку». Аднак гэта зьяўляецца вынікам блытаньня паняткаў «знак» і «сузор’е». Пад знакамі задыяку разумеюць падзел экліптыкі на 12 кавалкаў па 30° (прыкладная адлегласьць, якую праходзіць Сонца за месяц); пагатоў у заходняй астралёгіі сузор’і выраўнаныя такім чынам, што вясновае раўнадзенства прыпадае на граніцу паміж Авенам і Рыбамі. З другога боку, сузор’і — гэта рознамерныя кавалкі неба, створаныя для групаваньня зорак. Задыякальныя сузор’і маюць хіба што ўскосную сувязь са знакамі задыяку. Так, у заходняй астралёгіі сузор’е Вадаліў адпавядае знаку Рыбаў, а Зьмеядзержнік — Стральцу. Прычынай гэтага зьяўляецца павольнае ссоўваньне часу, калі Сонца праходзіць праз пэўнае задыякальнае сузор’е, а знакі задыяку былі прывязаныя да сваіх часавых прамежкаў яшчэ грэкамі і бабілёнцамі — стваральнікамі задыяку.[3][4] Гэта зьяўляецца вынікам папярэджаньня раўнадзенстваў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кароткі тлумачальнік астранамічных тэрмінаў Аструм 8 Архіўная копія
  2. ^ Shapiro, Lee T. Constellations in the zodiac The Space Place. NASA.
  3. ^ Aitken, R. G. Edmund Halley and Stellar Proper Motions // Astronomical Society of the Pacific Leaflets. — 1942. — № 4 (164).
  4. ^ Redd, Nola Taylor Constellations: The Zodiac Constellation Names space.com

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Зьмеядзержніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 17г 00х 00с, +00° 00′ 00″