Зьмеяшыйныя чарапахі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмеяшыйныя чарапахі
Emydura subglobosa
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПаўзуны
АтрадЧарапахі
ПадатрадБакашыйныя чарапахі
СямействаЗьмеяшыйныя чарапахі
Бінамінальная намэнклятура
Chelidae

Зьмеяшыйныя чарапахі (Chelidae) — сямейства паўзуноў падатрада бакашыйных чарапах.

Каля 15 родаў, больш за 50 відаў. Пашыраны ў рэках і азёрах Паўднёвай Амэрыкі, Аўстраліі і Новай Гвінэі. Найбольш вядомыя: аўстралійская зьмеяшыйная чарапаха (Chelodina longicollis), гідрамэдузы (Hydromedusa), махрыстая зьмеяшыйная чарапаха, або матамата (Chelus fimbiriatus), несапраўдная эмідура, якая жыве ў Паўднёва-Заходняй Аўстраліі.

Даўжыня панцыра да 40 см. Характэрна доўгая шыя, якая разам з галавой закладваецца збоку пад панцыр, а не ўцягваецца ўнутр. Панцыр звычайна значна пляскаты.

Адкладваюць 15-20 яец.

Некаторыя віды — аб’екты паляваньня (мяса, яйкі).

Зьмеяшыйныя чарапахісховішча мультымэдыйных матэрыялаў