Зьміцер
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Зьмі́цер — мужчынскае імя. Паходзіць ад старажытнагрэцкага Дэмэтэр (Δημήτηρ, грэцкая багіня ўрадлівасьці). Гэтае імя ўжываецца таксама ў форме: Дзьмітры, Зьмітрок, ці лацінкай: Źmicier. Імёны гэтага ж паходжаньня пашыраныя і ў іншых эўрапейскіх мовах: Δημήτριος у сучаснай грэцкай, Demetriusz у польскай, Дмитрий у расейскай, Дмитро ва ўкраінскай, Димитър у баўгарскай, Димитар у македонскай, Demetrio ў італьянскай і іспанскай.
Сустракаюцца няправільныя варыянты скланеньня гэтага імя: Зьміцера, Зьміцеру, Зьміцером… Слушна яно скланяецца так: Зьміцер, Зьмітра, Зьмітру, Зьмітром, Зьмітры.
Вядомыя Зьмітры [рэдагаваць]
- Зьміцер Бартосік, бард
- Зьміцер Вайцюшкевіч, сьпявак
- Зьміцер Вішнёў, паэт
- Зьміцер Санько, мовазнаўца
- Зьміцер Сасноўскі, музыка гурта «Стары Ольса»
- Зьміцер Саўка, мовазнаўца
- Зьміцер Афанасенка, музыка гурта Amaroka
- Зьміцер Крэчат, музыка гурта «Гаць», паэт, пісьменьнік