Зьміцер Бартнянскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Партрэт Бартнянскага

Зьміцер Сьцяпанавіч Бартнянскі (па-ўкраінску: Дмитро Степанович Бортнянський, 1751, Глухаў — 10 кастрычніка [ст. ст. 28 верасьня] 1825 1825, Санкт-Пецярбург) — кампазытар Украіны і Расеі, заснавальнік расейскай кампазытарскай школы, адзін з першых заснавальнікаў клясычнай расейскай музычнай традыцыі.

Зь мяшчан. Нарадзіўся ў Глухаве. У 1758 быў вызначаны пеўчым у Пецярбург у Прыдворную пеўчую капэлу. У 1769 адпраўлены ў Італію для навучання музыцы. У 1779 Бартнянскі вярнуўся ў Расею. У 17801784 — капэльмайстар Прыдворнай пеўчай капэлы, кіраваў хорамі ў Сухапутным шляхецкім корпусе і Смольным інстытуце.

У 1758 Бартнянскі атрымаў прызначэньне капэльмайстрам пры «малым» двары вялікага князя Паўла Пятровіча. З 1796 Бартнянскі — кіруючы Прыдворнай пеўчай капэлай, галоўным хорам Расейскай дзяржавы, з 1801 — дырэктар Прыдворнай пеўчай капэлы. З дзейнасьцю Бартнянскага зьвязаны яе росквіт. У 1804 абраны ганаровым членам Акадэміі мастацтваў у Пецярбурзе. У 1791—1814 напісаў шэраг кантат і араторый на вершы Г. Р. Дзяржавіна, Ю. А. Няледзінскага-Мялецкага, П. А. Вяземскага, М. М. Хераскава, а таксама духоўнай музыкі, выконваемай дагэтуль. У 1816 Бартнянскі прызначаны цэнзарам усіх нот духоўнай музыкі, якія выдаюцца ў Расеі .

Аўтар опэр «Сокал» (1786), «Сын-супернік, або Новая Стратоніка» (1787), фартэпіянных санат, камэрных ансаблей.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Рыцарева М. Композитор Бортнянский. Жизнь и творчество. — Лен.,1979
  • Іванов В. Дмитро Бортнянський. — К., 1980
  • Ковалёв К. Бортнянский (Серия ЖЗЛ). — М.: Молодая гвардия, 1989. - 304 с., илл. (2-е изд., дополненное - М.: 1998).
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах