Зьміцер Вайцюшкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зьміцер Вайцюшкевіч
Zmicier Vajciuszkievicz 01.jpg
Зьміцер Вайцюшкевіч на сольным канцэрце ў філярмоніі. Віцебск, 2010
Дата нараджэньня 20 ліпеня 1971 (40 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай ССРБярозаўка, Лідзкі раён Гарадзенскае вобласьці
Краіна Беларусь
Нацыянальнасьць беларус
Псэўданімы Тодар
Гурты «Палац» (1992—1998),
KRIWI (1997—2001),,
«WZ-Orkiestra» (з 2001)
http://www.todar.net/

Зьміцер Вайцюшке́віч (нарадзіўся 20 ліпеня 1971 у мястэчку Бярозаўка Лідзкага раёну) — беларускі сьпявак і музыка. Вядомы таксама пад псэўданімам Todar.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

З 1978 па 1986 гад вучыўся ў спэцыялізаванай школе з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы, па яе канчатку, у 1986 годзе паступае ў музычную школу ў горадзе Ліда, якую канчае ў 1990 годзе з адзнакаю. Такім чынам, пасьля канчатка музычнай школы па клясу клярнэту, Вайцюшкевіч пачынае сур'ёзна задумвацца пра працяг музычнай адукацыі й у тым жа годзе паступае ў Інстытуце Культуры, дзе да 1995 году працягвае вывучаць клярнэт. З 1993 па 1995 гады вучыцца вакалу ў менскай вучэльні імя Глінкі.

Жанаты з Галінай Казіміроўскай, рэгентам хору Concordia. Маюць сына Язэпа[1].

[рэдагаваць] Творчасьць

1992 - Зьміцер становіцца ўдзельнікам знакамітага беларускага гурта «Палац». Гэты калектыў выконвае рок-музыку, якая замешана на традыцыйным беларускім фольку. Зьміцер Вайцюшкевіч быў адным з ключавых удзельнікаў калектыву, яго музычныя погляды цалкам падзяляў лідэр калектыву Алег Хаменка. З «Палацам» Вайцюшкевіч запісвае такія вельмі пасьпяховыя альбомы, як «Палац» (1995) і «Дарожка» (1997), аднак у 1998 годзе ён усё-ткі прымае рашэньне сысьці з гурта. Наступным яго прыстанкам становіцца гурт «KRIWI», зь якім дасьледаваньні ў вобласьці нацыянальнага фольку працягваюцца да 2001 году.

1997 – супольны музычны праект «Narodny albom», у запісы якога прынялі ўдзел лепшыя беларускія выканаўцы й музыканты. Зборам і апрацоўкай тэкстаў займаўся рок-паэт Міхал Анемпадыстаў. Для праекта Вайцюшкевіч выканаў «Аргентынскае танга» й падыграў на флейце й клярнэце.

2000 – супольны музычны праект «Я нарадзіўся тут». Аўтарам ідэі выступіў Алесь Суша. Ён прапанаваў музыкам перарабіць ці распрацаваць беларускія вайсковыя песьні, гімны й маршы часоў БНР, «партызанкі», савецкіх часоў і эмігранцкага асяродку. Ідэя трансфармавалася ад ваярства да своеасаблівага габэлену жыцьця беларусаў ад 1918 году й да нашых часоў. Былі апрацаваныя творы на вершы Я. Купалы, Н. Аляксеевай, Л. Геніюш ды іншых. Вайцюшкевіч сьпяваў, а таксама граў на клявішах, джамбі, мандаліне, клярнэце й сапілцы. Адзін з трэкаў стаў сапраўды культавым – «Я нарадзіўся тут». Яе музыкі выконвалі на дзьвюх мовах разам з гуртом «Louise attaque» падчас іх менскага канцэрту.

2001 — Вайцюшкевіч засноўвае гурт «WZ-Orkiestra» (Усход-Захад Аркестар), зь якой запісаў вялікую колькасьць гітоў. З гэтага моманту Зьміцер Вайцюшкевіч, песьні якога ўжо цікавяць багата слухачоў, пачынае адзін за адным запісваць вельмі пасьпяховыя альбомы. Першы альбом «WZ-Orkiestra» зваўся «Цацачная крама» (Крама цацак). У гэтым жа годзе Зьміцер атрымлівае шэраг узнагарод, такіх у прыватнасьці, як прэмія «РОК-каранацыя-2001» у катэгорыі традыцыі ды сучаснасьць.

Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадзкі шансон, рок, аўтарская песьня. Супрацоўнічае зь вядомымі беларускімі й замежнымі паэтамі. Ляўрэат фэстывалю EBU (European broadcasting Union, Фердэ, 2003) у Нарвэгіі. Гурт пасьпяхова выступаў ў Польшчы, Украіне, Нямеччыне, Швэцыі, Францыі, Італіі, Расеі, Славеніі, Казахстане, Эстоніі, Літве, Латвіі. На Беларусі WZ-Orkiestra маюць ля пяцідзесяці канцэртаў штогод.

2002 – беларускі трыб’ют гурту Depeche Mode – «Personal Depeche». Для праекта Тодар зрабіў кавэр на песьню DM «I want you now».

WZ-Orkiestra шмат супрацоўнічае з польскімі музыкамі – «Todar & Cheremshina», «Todar & Kvartet YORGI», «WZ-Orkiestra & Verhovyna».

Такія альбомы, як «Паравіны году» (2003), «Паравоз каханьня» (2004), «Месяц і сонца» (2005) некалькі адышлі ад фатальнага гучаньня. Тут можна знайсьці й шансон, і традыцыйны беларускі фольк.

У лютым 2008 году Тодар даў некалькі канцэртаў разам зь мясцовым гуртом Dreydel[2] у Японіі[3].

У 2009 годзе з удзелам Ганны Хітрык, Яна Маўзэра, Сьвятланы Бенькі, Яўгеніі Лятун, Алеся Зайцава, Насты Някрасавай, Сержука Трухановіча, Галіны Казіміроўскай ды іншых запісаў і выдаў супольны музычны праект «Мой сябра анёлак» [4].

У 2010 годзе выйшла кніга «Беларускае слова ад сьпеву», выдавецтве «Кнігазбор». Пра Вайцюшкевіча ў прыватнасьці й беларускую музыку агулам разважаюць палітык Аляксандар Мілінкевіч, народны паэт Рыгор Барадулін, паэт Генадзь Бураўкін, мастак Алесь Пушкін, бард Алесь Камоцкі, рок-сьпявак Лявон Вольскі ды іншыя[5].

На сёньняшні дзень Зьміцер Вайцющкевіч мае вялікую колькасьць розных музычных узнагарод, рэгулярна ўдзельнічае ў розных фолькавых праектах, разам з іншымі сваімі калегамі.

[рэдагаваць] Фота

[рэдагаваць] Дыскаграфія

[рэдагаваць] Альбомы

[рэдагаваць] Супольныя праекты й складанкі

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах