Зьміцер Жылуновіч
| Зьміцер Хведаравіч Жылуновіч | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Псэўданімы: | Цішка Гартны і інш. |
| Нарадзіўся: | 4 лістапада 1887 Капыль, Слуцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
| Памёр: | 11 красавіка 1937 Магілёў, БССР |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Дэбют: | у газэце «Наша ніва» (1908); першая кніга — «Pieśni» (1913) |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Зьміцер Хведаравіч Жылуновіч (псэўд. Цішка Гартны; 4 лістапада [ст. ст. 23 кастрычніка] 1887, мяст. Капыль Слуцкага пав. Менскай губ., цяпер Менская вобласьць — 11 красавіка 1937, Магілёў) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў.
Іншыя псэўданімы і крыптанімы: Авадзень; Авадзён; Аглядальнік; В.Аса; Беларус; Беларус-Камуніст; Бэйгар; Вар; П.Вартавы; Паўлюк Вартавы; Васа; Сымон Гляк; Габрусь Друк; Сымон Друк; Зета; Зьміжыла; Зьміцер; Знаёмы; Зьмітро Капылянін; Янка Кліч; Мешчанін; Мінчанін; Цішка Г.; Мужык; С.Смык; Я.Смык; Стары С-Д; Твой сын Зьмітро; Чырвонь; Язэп Чырвонь; Шулятнік; А.; Ц. Г.; Д. Ж.; З. Ж.; У. Ж.; Ул. Ж.; Д.Ж-ч; З.Ж-ч; Я.К-іч і інш.
Зьмест |
[рэдагаваць] Праца
Працаваў рамесьнікам-гарбаром у Капылі, Летуве, Украіне, на заводзе ў Санкт-Пецярбургу. Друкавацца пачаў з 1908 году ў газэце «Наша ніва». Першая кніга «Pieśni» выйшла ў 1913 годзе.
У 1918 сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газэты «Дзяньніца». З кастрычніка 1918 у РКП(б). З 1 студзеня па 3 лютага 1919 старшыня Часовага ўраду Савецкай Беларусі. Потым палітработнік Чырвонай Арміі.
У 1921 у Бэрліне наладзіў выданьне беларускіх кніг. Пасьля вяртаньня ў Менск — рэдактар газэты «Савецкая Беларусь», ініцыятар стварэньня літаратурнага аб’яднаньня і часопіса «Полымя», узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намесьнікам наркама асьветы БССР, у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
У 1923 годзе пленум ЦК КП(б)Б прыняў пастанову пра прысваеньне Ц. Гартнаму званьня Народнага паэта Беларусі, але яна так і ня была выкананая[1]. Акадэмік БелАН з 1928.
[рэдагаваць] Творчасьць
Аўтар раманаў «Сокі цаліны» і «Перагуды», п’есаў, зборнікаў апавяданьняў, артыкулаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі.
[рэдагаваць] Рэпрэсіі
Выключаны з ВКП(б) 16 студзеня 1931 з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элемэнтамі». Арыштаваны 15 лістапада 1936, 7 красавіка 1937 пераведзены ў Магілёўскую псыхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (паводле афіцыйнай вэрсіі ад гангрэны лёгкіх; паводле іншых зьвестак — скончыў жыцьцё самагубствам).
Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве.
[рэдагаваць] Памяць
Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15 кастрычніка 1955. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10 верасьня 1987. На выяўленым месцы пахаваньня 11 красавіка 1989 пастаўлены мэмарыяльны помнік.
Яго імем названы вуліцы ў Менску, Капылі.
[рэдагаваць] Бібліяграфія
- Збор твораў: У 4 т. Мн., 1929—1932;
- Збор твораў: У 4 т. Мн., 1987—1989. т. 1—3;
- Вершы. Мн., 1967;
- Насустрач сонцу: Выбр. апавяданні. Мн., 1978.
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць] Літаратура
- ГАРТНЫ Цішка Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Гартны Цішка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Жылуновіч Зміцер // Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Менск: БГА, 2000.— 160 с. ISBN 985-6374-15-4.
- Žyłunovič Źmicier // Zaprudnik, Jan. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.