Зьміцер Завадзкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зьміцер Завадзкі
Род дзейнасьці журналістыка
Дата нараджэньня 28 жніўня 1972
Грамадзянства Беларусь
Дата сьмерці 7 ліпеня 2000 (?)

Зьміцер Завадзкі (28 жніўня 1972 — 7 ліпеня 2000 (?)) — беларускі журналіст, тэлевізійны апэратар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19941997 гадах Завадзкі быў асабістым апэратарам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. З 1997 году Завадзкі працаваў апэратарам на расейскім тэлеканале ОРТ, зь лістапада 1999 па травень 2000 працаваў у Чачэніі.

Зьнікненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 ліпеня 2000 году Зьміцер Завадзкі быў скрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Мінск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце, але самога Завадзкага з тых часоў ніхто ня бачыў. Зьнікненьне Завадзкага ўстала ў адзін шэраг са зьнікненьнямі вядомых апазыцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, бо ўлады гэтаксама так і ня здолелі прад’явіць задавальняючыя тлумачэньні злачынству.

14 сакавіка 2002 году па справе аб скрадзеньні Зьмітра Завадзкага былі асуджаныя 4 чалавекі — былыя супрацоўнікі спэцыяльнага атраду міліцыі «Алмаз». У верасьні 2002 году Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы заявіла, што «сур’ёзна заклапочаная адсутнасьцю прагрэсу ў справе» і заснавала ўласны сьледчы падкамітэт для расьсьледваньня справы зьніклых.

Прэмія імя Завадзкага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пасьля зьнікненьня заснаваная прэмія імя Завадзкага, якую сярод іншых атрымалі кампанія БелаПАН ды апэратар Уладзімер Бабарыка

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


Нерасьсьледаваныя зьнікненьні і сьмерці вядомых людзей у сучаснай Беларусі
Анатоль Майсеня | Віктар Ганчар | Зьміцер Завадзкі | Юры Захаранка | Генадзь Карпенка | Анатоль Красоўскі | Вераніка Чаркасава | Васіль Гроднікаў