Зьміцер Прышчэпаў
| Зьміцер Прышчэпаў | |
| 1929 — верасень 1929 | |
| сьнежань 1924 — 1929 | |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 21 лістапада 1896 |
| Памёр: | 1 (31) студзеня 1940 |
| Нацыянальнасьць: | беларус |
| Партыя: | КПБ |
Зьміцер Прышчэпаў (21 лістапада 1896, в. Калодніца (цяпер Крупскі раён) — 31 студзеня 1940, Менск) — дзяржаўны і грамадзкі дзяяч БССР.
Здаў экстэрнам іспыты на званьне народнага настаўніка. У 1915-м быў мабілізаваны на вайсковую службу ў царскую армію. Прайшоўшы паскораны курс навучаньня ў Віленскай вайсковай вучэльні, быў прапаршчыкам, потым — камандзірам роты 698-га Шыргародскага палка. Пасьля рэвалюцыі салдаты абралі яго сваім палкавым камандзірам.
У 1918 годзе ўзначальваў антыбальшавіцкае паўстаньне ў Сяньне[1].
Ад імя губвыканкаму падпісаў у 1924-м акт пра вяртаньне Віцебскай губэрні (адарванай бальшавікамі ад Беларусі ўзімку 1919-га) у склад БССР[2].
У 1924—1929 — наркам земляробства БССР. Пасьля намесьнік старшыні Дзяржпляну БССР[Крыніца?]. Прыхільнік ідэі «хутарызацыі» і абароны моцных сялянскіх гаспадарак пры абмежаваньні калгаснага ладу.
З 1926 году пачаў выдаваць свае працы выключна на беларускай мове.
У верасьні 1929 арыштаваны па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам, але паўжывога яго выцягнулі зь пятлі, каб засудзіць на 10 гадоў лягераў. Пазьней было выдзелена справа Адамовіча, Прышчэпава, Баліцкага і Ігнатоўскага ў асобнае справаводзтва. 18 траўня 1931 года прысуджаныя да 10 гадоў пазбаўленьня волі. У чэрвені 1937-га Прышчэпава выпусьцілі на волю, але праз 2 месяцы ізноў арыштавалі ў Магадане. У 1939 яго вярнулі ў БССР, асудзілі паўторна і прыгаварылі да расстрэлу па этапу, дзе ён не дачакаўся выкананьня сьмяротнага прысуду — памёр у турэмным шпіталі[3].
[рэдагаваць] Працы
- Сельское хозяйство Белорусской ССР и мероприятия по его восстановлению : Сборник / Нар. комиссариат земледелия БССР; Под общ. ред.Д.Прищепова. - Мн. : Изд. Наркомзем БССР, 1925. - 76, [1] с.
- Крестьянка в сельском хозяйстве / Д.Прищепов. - Мн. : Изд. ЦК КП(б)Б, 1925. - 20 с.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ 115. Дзе ў Беларусі былі арганізаваныя паўстанні супраць камуністаў? // 150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі
- ^ Імёны Свабоды: Зьміцер Прышчэпаў Радыё Свабода
- ^ «Чырвоны» Сталыпін з Беларусі
[рэдагаваць] Літаратура
- Акшевский, Игорь Мечиславович. Он любил эту землю : Повесть о наркоме, неправедно осужден., сослан. и, вероятно, расстрелян., не получившем после своей смерти пяди земли на могилу. - Мн. : Беларусь, 1991. - 127 с. ISBN 5-338-00835-1: 70 к.
- Мяснікоў, Анатоль Фёдаравіч. Айчыны верныя сыны : Гіст. нарысы. - Мн. : Дзярж. прадпрыемства "Дом прэсы", 1997. - 95 с. - (Бібліятэка часопіса "Маладосць" ; 5 (107)).