Зьнешняя палітыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Зьнешняя палітыка — агульны курс дзяржавы ў міжнародных справах. Зьнешняя палітыка рэгулюе адносіны гэтай дзяржавы з іншымі дзяржавамі і народамі ў адпаведнасьці зь яе прынцыпамі й мэтамі, дасягальнымі ўжываньнем розных сродкаў і мэтадаў. Найважнейшы сродак зьнешняе палітыкі — дыпляматыя.

Зьнешняя палітыка непарыўна зьвязаная з унутранай палітыкаю дзяржавы.

Галоўнае замежнапалітычнае ведамства дзяржавы — унутрыдзяржаўны орган зьнешніх зносін, які ажыцьцяўляе практычную дзейнасьць у правядзеньні зьнешняй палітыкі дзяржавы, — у шматлікіх краінах называецца міністэрствам замежных справаў і ўзначальваецца міністрам замежных справаў.

У ЗША гэтае ведамства называецца дзяржаўным дэпартамэнтам і ўзначальваецца дзяржаўным сакратаром ЗША; ува Францыі — міністэрствам зьнешніх зносін, у Швайцарыі — палітычным дэпартамэнтам, у Аргентыне — міністэрствам зьнешніх зносін і культу, і г. д.