Зэбулёнава пакаленьне
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Зэбулёнава пакаленьне — паводле Бібліі, вяло сваю радаслоўную ад Зэбулёна, шостага і апошняга з сыноў патрыярха Якава. Пры падзеле Палестыны яно атрымала ад Ісуса Навіна лепшую частку зямлі на яе паўночным захадзе паміж Галілейскім возерам і Міжземным морам з пладароднай раўнінай і гарадамі Віфлеем, Назарэт, Кана, Тывэрыяда і інш. Племя вылучалася ваяўнічасьцю і храбрасьцю.[1]
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Скарына Ф. Творы:... С. 165.
[рэдагаваць] Літаратура
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.165. ISBN 5-343-00151-3.