Зюзя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зю́́зя (Маро́з, Ледзяны́ Дзед) — бог зімы ў беларускай міталёгіі. Паходзіць ад дзеяслова «зюзець» — мерзнуць, калець ад марозу. Зьяўляецца ўвасабленьнем зімовае сьцюжы, а таксама каляндарнага пэрыяду ад Калядаў да веснавога раўнадзеньня[1]. Пэрсанаж блізкі да Дзеда Мароза, Санта-Кляўса.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэмантыка імя Зюзі зьвязаная з такімі беларускімі словамі, як «зюзець» (мерзнуць, калець ад марозу), «азызнуць» (азглець, зьмерзнуць на марозе). Імаверна, этымалягічна імя гэтае стасуецца са словамі бел. Жыж, Жыжа, Жыжаль і лет. žiužė — агонь, у аснове сэмантыкі якіх — сема «быць пякучым», бел. «жыжкі» (пякучы)[2].

Па-палеску «зюзя» азначае холад, мароз.

Уяўленьні беларусаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле паданьняў Зюзя ўяўляецца як дзед нізкага росту, зь белымі валасамі ды доўгай сівой барадой. Жыве ў лесе, ходзіць басанож, без капелюшу, у белым кажуху. У руцэ трымае жалезную булаву. Брат Перуна і Чарнабога[3]. Верылі, што большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе, але часам наведвае і вёскі, прыносячы туды моцную сьцюжу. Раззлаваўшыся, Зюзя б’е булавой па пні, спрычыняючы траскучыя маразы[2].

Пад Новы год беларусы варылі для Зюзі куцьцю, каб задобрыць.

Зюзя мае памочніка — дзядулю з чырвоным ці сінім носам, Мароза (Дзед Мароз, Ледзяны Дзед)[4].

Прымаўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Зюзя ў хаце, а тут ужо ні снапа на палаце…»
  • «Зюзя на дварэ — куцьця на стале»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зюзя (Зюзик) (рас.). Энциклопедия вымышленных существ. Праверана 27 сьнежня 2009 г.