Зязюля звычайная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Зязюля звычайная
Kuckuck (Cuculus canorus) by Tim Peukert.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Пазваночныя
Кляса Птушкі
Бінамінальная намэнклятура
Cuculus canorus

Звычайная зязюля (Cuculus canorus) — птушка сярэдніх памераў (даўжыня цела да 40 см, крыла — каля 22 см), з даволі доўгім (да 18 см) закругленым ступеністым хвастом і доўгімі махавымі крыламі. Важыць зязюля каля 100 г. Па афарбоўцы і памерам яна крыху нагадвае ястраба-перапёлачніка. Плоцевы дымарфізм ў афарбоўцы выяўлены добра. У дарослых самцоў сьпіна і хвост цёмна-шэрыя, горла, вальлё і грудзі сьветла-шэрыя. Астатняя частка апярэньня белая зь цёмнай папярочнай паласой. Вочы і акантоўка павек жоўтыя. Дзюба чарнявая, зьлёгку загнутая ў вяршыні. Ногі кароткія, аранжавага колеру. Самкі, у адрозьненьне ад самцоў, альбо бураватыя зьверху, з вохрыстыя налётам на вальлі, альбо сьпінны бок цела і верх галавы ў іх іржава-рудыя з шырокімі чорнымі і вузкімі белымі папярочнымі палосамі. Маладыя птушкі, незалежна ад полу, альбо шараватыя, альбо рудаватыя з больш цёмнай папярочнай паласатасьцю па ўсім целе. Commons-logo.svg  Зязюля звычайнаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў