Зялёны слонік (фільм)
| Зялёны слонік | |
| Зелёный слоник | |
| Рэжысэр | Сьвятлана Баскова |
|---|---|
| Прадусар | Алег Маўрамаці, Сьвятлана Баскова, Уладзімер Зубкоў |
| Сцэнарыст | Сьвятлана Баскова |
| У ролях | Уладзімер Епіфанцаў Сяргей Пахомаў Аляксандар Маслаеў Анатоль Асмалоўскі |
| Апэратар | Сьвятлана Баскова |
| Вытворчасьць | «Зелёный слоник» |
| Дата выхаду | 1999 |
| Час | 86 хвіл. |
| Краіна | Расея |
| Профіль на IMDb | |
Зялё́ны сло́нік (рас. Зелё́ный сло́ник) — фільм у жанры трэш. Быў зьняты рэжысэрам Сьвятланай Басковай на аматарскаю кінастужку ў 1998-1999 гадох. У фільме закрануліся такія табуяваныя і закрытыя тэматы як садызм, гомасэксуальнасьць, нэкрафілія і капрафілія. Зялёны слонік стаў першым расейскім фільмам падобнага жанра і радыкальна нефарматнага пляна, які ня меў аналяґаў у далейшай гісторыі разьвіцьця расейскага кіно.
«Зялёны слонік» атрымаў дыплём ІІ ступені ў разьдзеле поўнамэтражных гульнявых фільмаў конкурса «Любительское кино» кінафэстываля «Любить кино!—2000» у Маскве. Дэманстраваўся ў Францыі і Вялікабрытаніі.
Зьмест |
Сюжэт [рэдагаваць]
Двух малодшых афіцэраў дасылаюць на гаўптвахту. Адзін зь іх (Сяргей Пахомаў, другі афіцэр) спрабуе пачаць размову зь іншым (у фільме фігуруе як «Братишка»), але робіць гэта ў вельмі дзіўнай манэры: усе ягоныя размовы зводзяцца да гісторыяў з уласнага досьведу — першы сэкс, ґвалтоўнае прымушэньне да акту капрафіліі, гамафобія і г.д. Першы афіцэр спачатку ставіцца да гэтых гісторыяў з пагардай і кпінам. Другі афіцэр працягвае расказ нягледзячы на просьбы першага памаўчаць. У першага афіцэра пачынае сканчацца запас цярпеньня. Урэшце, другі афіцэр пачынае спробы пацешыць другога праз свае адцісканьні. Першы афіцэр, будучы ўжо моцна абураным, карыстуецца момантам, ужывае фізычную сілу супраць другога і зрывае зь яго пагоны. Другі афіцэр прапаноўвае спаражніцца на падлогу, каб, зь ягоных жа словаў, прыцягнуць мух і забіць іх разам.
Першы афіцэр засынае. Другі афіцэр, карыстуючыся адсутнасьцю ўвагі другога, спаражняецца на падлогу і пачынае звычайную капрафілісцкую сцэну. Ён будзіць першага і прапаноўвае яму талерку з фэкаліямі ў якасьці сьняданка, у якой, паводле словаў другога, знаходзіцца «салодкі хлеб». Першы афіцэр, бачачы бруднага другога афіцэра і талерку з фэкаліямі, канчаткова абураецца і пачынае крычаць, тлумачачы свой гнеў тым, што другі афіцэр зрабіў бруднай адзіную талерку для ежы. Першы афіцэр працягвае абурацца, дадаючы аґрэсіўныя і імпэратыўныя заклікі «йсьці мыцца пад брую і каб быў чыстым, курва» і патрабаваньнямі ў адрас начальства адсяліць яго ад «гэтага вар'ята», падмацоўваючы гэта шматлікімі абразамі і ўжываньнем фізычнае сілы ў адрас другога афіцэра.
На крыкі першага афіцэра прыходзіць, судзячы па ўсім, ахоўнік выпраўленчае ўстановы. Ён прымушае першага афіцэра «йсьці на работу, чысьціць лайно» і выдае яму відэлец, прымушаючы ачышчаць унітаз ад фэкаліяў. Пасьля г. зв. працы першы афіцэр вяртаецца ў камэру ў вельмі дрэнным настроі.
Далей у фільме адбываюцца спэцыфічныя сцэны ґвалтоўнага аральнага сэксу, забойства аднаго з супрацоўнікаў выпраўленчае ўстановы, акту нэкрафіліі, самагубства першага афіцэра і канчатковага вар'яцтва другога.
Песьня пра зялёнага слоніка [рэдагаваць]
У першай палове фільма другі афіцэр выконвае першаму песьню пра зялёнага слоніка, які і даў назву фільму.
Тэкст песьні (арыґінал):
Зеленый слоник в наш оркестр пришел
Зеленый слоник наш трубу принес
Когда ребята уходили
Зеленый слоник на трубе играл
Играл про то, как плохо в клетке жить
Как плохо есть проклятую еду
Как плохо всем,
А хуже всего
Ему,
Зеленому слонику.
Прыкладны пераклад на беларускую мову:
Зялёны слонік у наш аркестар прыйшоў
Зялёны слонік наш трубу прынес
Калі хлопцы сыходзілі
Зялёны слонік на трубе граў
Граў пра тое, як дрэнна ў клетцы жыць
Як дрэнна есьці клятую ежу
Як дрэнна ўсім,
А горш за ўсіх
Яму
Зялёнаму слоніку.
Дзеючыя асобы [рэдагаваць]
- Першы афіцэр, у фільме фігуруе як «Братишка» (Уладзімер Епіфанцаў) — малодшы афіцэр у вопратцы без пагонаў. Спачатку ставіцца да суразмоўцы абыякава й скептычна, затым шалее, пастаянна зьбіваючы яго. У канцы фільма забівае начальніка гаўптвахты, затым сам выкрывае сабе вэны, усьвядоміўшы, што нарабіў. Пасьля другога афіцэра шмат у чым паўплываў на падзеі фільма.
- Другі афіцэр (Сяргей Пахомаў) — судзячы па пагонах, старшы леўтэнант ВПС. Расказвае суразмоўцу гісторыі са свайго жыцьця. Пазьней быў заўважаны ў сцэнах капрафіліі і капрафаства, затым быў аральна згвалчаны начальнікам гаўптвахты. Адзіны герой фільма, які застаўся ў жывых. Зьяўляецца ўвасабленьнем зялёнага слоніка.
- Ахоўнік (Аляксандар Маслаеў) — гуляе ў фільме нэўтральную ролю. Адзіны герой фільма, які не лаяўся.
- Капітан (Анатоль Асмалоўскі) — начальнік гаўптвахты. Вельмі цікавіцца гісторыяй марскога супрацьстаяньня ЗША і Японіі. У другой палове фільма аральна гвалціць другога афіцэра, забіваецца першым. Пасьля забойства ягоны труп трывае на сабе акт нэкрафіліі з боку першага афіцэра.
Анатацыі [рэдагаваць]
Фільм прысьвечаны высокім чалавечым якасьцям — мужнасьці, гонару, бескарыснасьці і мужчынскаму сяброўству
«Зялёны слонік» — фільм пра свабоду чалавека, пра яе краевугольнае значэньне і неацэннасьць для асобы. Кіно пра мажлівыя мэтамарфозы чалавечае сутнасьці ва ўмовах замкнёнае прасторы, татальнага прыніжэньня і безвыходнасьці. Фільм — аб подзьвігу расейскага афіцэра.