Зямля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з Зямля (плянэта))
Перайсьці да: навігацыя, пошук
іншыя значэньні Зямля (неадназначнасьць)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Зямля (неадназначнасьць).
Зямля Астранамічны знак Зямлі
Плянэта Зямля.
Фізычныя характарыстыкі
Экватарыяльны радыюс, км 6378,14
Палярны радыюс, км 6356,78
Сярэдні радыюс, км 6371,3
Акружнасьць экватара, км 40 075
Аб'ём, км³ 1,0832×1012
Маса, кг 5,9737×1024
Шчыльнасьць, г/см³ 5,515
Плошча паверхні, км² 510 065 700
Гравітацыя у зоне экватара, м/с², або 1 g 9,766
Другая касьмічная хуткасьць, м/с 11 180
Сыдэрычны пэрыяд кручэньня, г 23,934
Экватарыяльны нахіл да арбіты, ° 23,45
Тэмпэратура паверхні, К
мін. сярэдні макс.
185 287 331
Атмасфэрны ціск у паверхні, кПа 101,325
Арбітальныя характарыстыкі
Сярэдняя адлегласьць ад Сонцы, км (1,0 а. а.) 149 597 890
Пэрыгелій, км 147 100 000
Афэлій, км 152 100 000
Сыдэрычны арбітальны пэрыяд, зямны дзень 365,24
Сярэдняя арбітальная хуткасьць, м/с 29 785,9
Эксцэнтрысытэт арбіты 0,01671022
Нахіл арбіты да плоскасці экліптыкі, ° 0,00005
Акружнасьць арбіты, км 924 375 700
Спадарожнікі 1 (Месяц)
Зьяўляецца Спадарожнікам Сонца
Склад атмасфэры,  %
Азот 77
Кісларод 21
Аргон 1
Дыяксід вуглярода,

вадзяны пар

сляды

Зямля́ — трэцяя ад Сонцы плянэта Сонечнай сыстэмы.
Найбуйная з плянэт зямной групы і адзінае вядомае на дадзены момант плянэтарнае цела, населенае жывымі істотамі. Плянэта ўтварылася каля 4,5 млрд гадоў таму назад і неўзабаве пасьля гэтага набыла свой адзіны натуральны спадарожнікМесяц. Зямлі насяляюць разумныя істотылюдзі.

Зьмест

[рэдагаваць] Зямля ў Сонечнай сыстэме

Зямля рухаецца вакол Сонцы па эліптычнай арбіце з хуткасьцю прыкладна роўнай 30 км/c (106 000 км/гадзіну)[1], круцячыся пры гэтым вакол уласнай восі з хуткасьцю на экватары 465 м/сек (1674 км/гадзіну). Але хуткасьць руху Зямлі па арбіце нясталая: у ліпені яна пачынае паскарацца (пасля мінаньня афэлію), а ў студзені — зноў пачынае запавольвацца (пасьля мінаньня пэрыгелія).

[рэдагаваць] Будынак Зямлі

[рэдагаваць] Унутраны склад

Зямля мае слоісты будынак. Яна складаецца з цьвёрдых сылікатных абалонак (кары й мантыі) й мэталічнага ядра. Вонкавая частка ядра вадкая, а ўнутраная — цьвёрдая.

[рэдагаваць] Зямная кара

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Зямная кара.

Зямная кара — гэта верхняя частка цьвёрдай зямлі. Ад мантыі аддзеленая мяжой з рэзкім падвышэньнем хуткасьцяў сэйсмічных хваль — мяжой Махаровіча. Бывае два тыпа кары — кантынэнтальная й акіянічная. У будынку кантынэнтальнай кары вылучаюць тры геалягічных пласта: ападкавы чахол, гранітны і базальтавы. Акіянічная кара складзеная пераважна пародамі асноўнага складу, плюс ападкавы чахол. Зямная кара падзеленая на розныя па велічыні літасфэрныя пліты, якія рухаюцца адносна адзін аднаго. Кінэматыку гэтых рухаў апісвае тэктоніка пліт.

[рэдагаваць] Мантыя Зямлі

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Мантыя Зямлі.

Мантыя — гэта сылікатная абалонка Зямлі, складзеная пераважна пэрыдатытаміпародамі, якія складаюцца з сылікатаў магнію, жалеза, кальцыя і інш. Частковае плаўленьне мантыйных парод спараджае базальтавыя і ім падобныя расплавы, якія фармуюць пры ўздыме да паверхні зямную кару.

Мантыя складае 67 адсоткаў усёй масы Зямлі і каля 83 % усяго аб'ёму Зямлі. Яна распасьціраецца ад глыбінь 5 — 70 кілямэтраў ніжэй межы з зямной карай, да мяжы з ядром на глыбіні 2900 км. Мантыя разьмешчаная ў велізарным дыяпазоне глыбінь, і з павелічэньнем ціску ў рэчыве адбываюцца фазавыя пераходы, пры якіх мінэралы набываюць усё больш шчыльную структуру. Найболей значнае ператварэньне адбываецца на глыбіні 660 кілямэтраў. Тэрмадынаміка гэтага фазавага пераходу такая, што мантыйнае рэчыва ніжэй гэтай мяжы ня можа пранікнуць праз яе, і наадварот. Вышэй межы 660 кілямэтраў знаходзіцца верхняя мантыя, а ніжэй, адпаведна, ніжняя. Гэтыя дзьве часткі мантыі маюць розны склад і фізычныя ўласьцівасьці. Хоць зьвесткі аб складзе ніжняй мантыі абмежаваныя, і лік прамых дадзеных вельмі невяліка, можна ўпэўнена сьцьвярджаць, што яе склад з часоў фармаваньня Зямлі зьмяніўся значна менш, чым верхняй мантыі, якая спарадзіла зямную кару.

Цеплаперанос у мантыі адбываецца шляхам павольнай канвекцыі, пасродкам пластычнай дэфармацыі мінэралаў. Хуткасьці руху рэчыва пры мантыйнай канвекцыі складаюць парадку некалькіх сантымэтраў у год. Гэтая канвекцыя прыводзіць у рух літасфэрныя пліты (глядзіце тэктоніка пліт). Канвекцыя ў верхняй мантыі адбываецца паасобна. Існуюць мадэлі, якія мяркуюць яшчэ больш складаную структуру канвекцыі.

[рэдагаваць] Ядро Зямлі

Мадэль Зямлі
Мадэль Зямлі
Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Ядро Зямлі.

Ядро складаецца з жалеза-нікелявага сплава з прымешкай іншых сыдэрафільных элементаў.

Таксама існуе тэорыя, паводле якой мэталічнае ядро плянэты складаецца з мэталічнага вадароду, гіпатэтычнага рэчыва, уласьцівасьці якога невядомыя сучаснай навуцы.

[рэдагаваць] Гідрасфэра

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Гідрасфэра.

Гідрасфэра — сукупнасць усіх водных запасаў Зямлі. Вялікая частка вады засяроджаная ў акіяне, значна менш — у кантынэнтальнай рачной сеткі й падземных водах. Таксама вялікія запасы вады маюцца ў атмасфэры, у выглядзе аблокаў й вадзянога пару.

Частка вады знаходзіцца ў цьвёрдым стане ў выглядзе ляднікоў, сьнежнага полага, і ў вечнай мерзлаце, складаючы крыёсфэру.

[рэдагаваць] Атмасфэра

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Атмасфэра Зямлі.

Атмасфэра — газавая абалонка, якая акружае плянэту Зямля. Сукупнасьць падзелаў фізыкі й хіміі, якія вывучаюць атмасфэру, прынята зваць фізыкай атмасфэры. Атмасфэра вызначае надвор'е на паверхні Зямлі, вывучэньнем надвор'я займаецца мэтэаралёгія, а доўгімі варыяцыямі кліматакліматалёгія.

[рэдагаваць] Біясфэра

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Біясфэра.

Біясфэра — гэта сукупнасьць частак зямных абалонак (літа-, гідра- і атмасфэра), якая заселеная жывымі арганізмамі, знаходзіцца пад іх уздзеяньнем і занятая прадуктамі іх жыцьцядзейнасьці.

[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Геаграфія.
Фізычная карта міру (Сярэдняя) (Вялікая 2 MB)
Фізычная карта міру (Сярэдняя) (Вялікая 2 MB)

Плошча

Сухапутныя межы Працягласьць сухапутных меж складае 251 480 км

Узбярэжжа 356 000 км

Агульны лік атамаў, якія складаюць Зямлю, прыкладна 1050.

Кантынэнты:

(Некаторыя крыніцы прапануюць разглядаць Эўропу і Азію, іншыя наадварот аб'ядноўваюць Эўразію і Афрыку ў Эўрафразію)

Часткі сьвету:

Акіяны:

[рэдагаваць] Выкарыстаньне сушы

Паліўныя землі: 2 481 250 км2 (на 1993 год)

[рэдагаваць] Антрапагеаграфія

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце артыкул Чалавек.

На Зямлі пражывае прыблізна 6,5 млрд чалавек (дадзеныя на 25 лютага 2006 гады). Паводле прагнозаў, насельніцтва Зямлі дасягне сямі мільярдаў у 2013 году і 9,1 млрд у 2050 (паводле адзнак ААН у 2005 году). Чакаецца, што асноўная доля росту насельніцтва прыйдзецца на разьвiваючыяся краіны. Шчыльнасьць насельніцтва у розных частках Зямлі моцна адрозніваецца.

Лічыцца, што толькі адна восьмая паверхні Зямлі прыдатная для жыцьця чалавека, паколькі тры чвэрці паверхні плянэты пакрытыя акіянамі, а палову сушы займаюць пустыні, высокія горы і іншыя няпрыдатныя для жыцьця віды мясцовасьці.

Найболей выдаленым на поўнач селішчам зьяўляецца Алерт, разьмешчанае на выспе Элсмір у Канадзе. Самой паўднёвай кропкай, дзе пражывае чалавек, лічыцца паўднёвая палярная станцыя ім. Амундсэна-Скота у Антарктыцы, зьмешчаная амаль на самім Паўднёвым канцавоссі.

На 2004 год парадку 400 чалавек пабывалі за межамі Зямлі.

[рэдагаваць] Жыцьцё

Зямля — адзіная вядомая плянэта, што мае жыцьцё. Сукупнасьць усіх формаў жыцьця на Зямлі называюць біясфэрай. Лічыцца, што жыцьцё на Зямлі ўзьнікла (або было прынесенае звонку) прыблізна 3,5 млрд. гадоў таму.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны стан

На Зямлі налічваецца 267 адміністрацыйных утварэньняў, уключаючы дзяржавы, залежныя тэрыторыі і інш. У Зямлі няма вярхоўнага ўрада плянэтарнага маштабу. Уся паверхня сушы, за выключэньнем Антарктыды і некаторых нейтральных тэрыторый на Блізкім Усходзе, падзеленая паміж незалежнымі дзяржавамі.

У якасьці ўсеагульнай міжнароднай арганізацыі была заснаваная Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Гэтая структура ўяўляе сабой пляцоўку для міжнародных дыскусій, гэтакі форум зь вельмі абмежаванай здольнасьцю прымаць законы і адсочваць іх выкананьне.

На Зямлі ёсьць дамінуючыя дзяржавы, якія падпарадкоўваюць сабе большасьць астатніх цывілізаваных дзяржаў і распаўсюджваюць сваю культуру. У старажытныя часы такой была Асырыйская імпэрыя (1353—609 гг. да н. э.). Потым яе зьмяніла Старажытная Грэцыя у пэрыяд элінізму (III—II у. да н. э.). Затым узвысілася Рымская імпэрыя (754 да н. э. — 476 н. э.). У нядаўнім мінулым лідэрамі зьяўляліся ЗША і СССР.

Пасьля распаду СССР сусьветным лідэрам сталі Злучаныя Штаты Амэрыкі.

[рэдагаваць] Гісторыя Зямлі


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Зямлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


  1. Хуткасць руху Зямлі па арбіце, роўная ў сярэднім 29,765 км/сек, вагаецца ад 30,27 км/сек (у пэрыгеліі) да 29,27 км/сек (у афэліі). Плянэта Зямля ў Вялікай савецкай энцыкляпэдыі

Асабістыя прылады
На іншых мовах