Зямля Аляксандра I
| Зямля Аляксандра I | |
Зямля Аляксандра I
|
|
| Месца | Антарктыка |
|---|---|
| Плошча | 49 070 км² |
| Найвышэйшы пункт | 2 987 м |
| Насельніцтва | 0 |
| Каардынаты | 71°00′00″ пд. ш. 70°00′00″ з. д. / 71° пд. ш. 70° з. д.Каардынаты: 71°00′00″ пд. ш. 70°00′00″ з. д. / 71° пд. ш. 70° з. д. |
| Зямля Аляксандра I на мапе Антарктыды
Зямля Аляксандра I
|
|
Зямля Аляксандра I — найбуйнейшы востраў Антарктыкі, плошча якога складае 43 250 км².
Востраў размешчаны за 20 км ад заходняга ўзьбярэжжа Антарктыды ў Моры Бэлінгсгаўзэна і распасьціраецца на 378 км у даўжыню і 200 км у шырыню. Даўжыня ўзьбярэжжа складае 2185 км. Злучаны з кантынэнтам шэльфавым ільдом, і па гэтай прычыне яго цяжка знайсьці на спадарожнікавых здымках. Самы высокі пункт на востраве разьмяшчаецца на вышыні 3140 мэтраў над узроўнем мора. Клімат на Зямлі Аляксандра I палярны, а сам востраў, практычна цалкам, знаходзіцца пад ільдом.
Зямля Аляксандра I была адкрытая 28 студзеня 1821 году расейскай экспэдыцыяй Фадзея Бэлінгсгаўзэна і Міхаіла Лазарава і названая ў гонар імпэратара Аляксандра I. Да 1940 году лічылася, што востраў адносіцца да антарктычнага матэрыку, чым тлумачыцца ўжываньне ў ягоным імені слова «зямля», а не «востраў».
У цяперашні час тэрытарыяльныя прэтэнзіі на востраў выказваюць Аргентына, Чылі і Вялікабрытанія, аднак на міжнародным узроўні яны не прызнаныя. Вялікабрытанія мае на Зямлі Аляксандра I палярную станцыю.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Зямля Аляксандра I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |