Зямля запаветная (раман, 1899)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зямля запаветная
Ziemia obiecana
першае выданьне
Жанр: раман
Аўтар: Уладзіслаў Рэймант
Мова арыгіналу: польская
Публікацыя: 1897-1898
Асобнае выданьне: 1899
Выдавецтва: Гебэтнэр і Вольф[d]
Наступны твор: Мужыкі

Зямля запаветная (па-польску: Ziemia obiecana) — раман Уладзіслава Рэйманта, пасьля Мужыкоў найбольш перакладаемая і экранізаваная. Твор быў надрукаваны ў лодзкім Kurierze Codziennym у 1897—1898. Асобным выданьнем выйшла ў 1899 у Варшаве.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канец ХІХ стагоддзя, польскі горад Лодзь. Трое сяброў — паляк Караль Баравецкі, немец Макс Баўм і жыд Морыц Вэльт — будуюць суконную фабрыку. Ім здаецца, што яны схапілі фартуну за бараду. Аднак фабрыка згарае ў пажары — падпал учынілі на загад іншага прамыслоўцы, жонка якога мілавалася з Каралем. Малады чалавек адкідае шляхецкі гонар, разьвітваецца з нарачоную і жэніцца з дачкою фабрыканта-габрэя Мюлера.

Экранізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зямля запаветная была двойчы экранізаваная. У 1927 годзе паўстала экранізацыя ў рэжысуры Александра Герца. Другі раз фільм паводле раману зьняў Анджэй Вайда ў 1974 годзе. У 1976 годзе той фільм быў намінаваны на Оскара ў катэгорыі неангламоўныя фільмы. У абодвух экранізацыях маюцца адыходы ад тэксту Ўладзіслава Рэйманта..

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]